Фантастычная нудота і дзе яна жыве: чаму «Злачынствы Грын-дэ-Вальда» нашмат горшыя за першы фільм

Прага нажывы або любоў да прыхільнікаў? Што з гэтага падштурхнула Джоан Роўлінг і кінамагнатаў студыі «Warner» задумаць новую франшызу «Фантастычныя стварэнні», дзе падзеі разгортваюцца за 70 гадоў да нараджэння чараўніка-вундэркінда Гары Потара? Выбраць правільны адказ не атрымаецца, ісціна дзесьці паміж радкоў.

Выкарыстаўшы як літаратурную аснову знакаміты падручнік па заалогіі магічных істот са свету Гары Потара, Джоан Роўлінг узяла на сябе досыць вялікую адказнасць: яна вырашыла сама пісаць сцэнарыі. Але сцэнарнае рамяство адрозніваецца ад звыклай ёй літаратурнай дзейнасці. Нездарма Роўлінг раней не бралася за адаптацыю ўласных твораў. А ў выпадку з «Фантастычнымі стварэннямі» сюжэт прыйшлося прыдумляць з нуля і ў звязцы з падзеямі фільмаў «Гары Потара». Яшчэ і студыя «Warner» не магла даць адназначнага адказу: колькі частак яна падорыць гледачам? Колькі разоў паспрабуе вытрасці грошы з кішэняў?

Новая магічная эра

Першая частка спрацавала практычна ідэальна. Перанос падзей у Амерыку адкрыў новыя гарызонты, магічныя істоты радавалі сваім знешнім выглядам і прыцягвалі своеасаблівымі паводзінамі, вобраз галоўнага героя са спецыфічнымі поглядамі на сябе і навакольны свет спрыяў стварэнню атмасферы яшчэ большай загадкавасці. А яшчэ «з ніадкуль» Джоні Дэп, абскурыі і многае іншае. Пачалася новая магічная эра, адрадзілася нясцерпнае чаканне чагосьці Вялікага…

www.youtube.com/watch?v=8bYBOVWLNIs

Але, як сказаў класік, вашыя чаканні - вашыя праблемы. Новая частка гісторыі «Злачынствы Грын-дэ-Вальда» бліснула тэхнічным бокам: міжваенныя касцюмы захопліваюць элегантнай вытанчанасцю, дэкарацыі Лондана і Парыжа — манументальнай таямнічасцю. Дзякуй мастакам і навуковаму прагрэсу, які падарыў рэалістычныя спецэфекты.

Вядзьмарская Санта-Барбара

Але важная частка працягу, яна ж самая слабая, — сюжэт, стаў тым элементам, які пахаваў увесь фільм. Стваральнікі за больш чым двухгадзінны хранаметраж паспрабавалі вярнуць старых персанажаў і прыўнесці вялікую колькасць новых. Кожны атрымаў зорны час, каб паказаць свой характар, але патануў фактычна нераскрытым.

Нікога са спісу найцікавейшых герояў нельга назваць галоўным, усе безвынікова спрабавалі цягнуць увагу на сябе. Чараўнікі загразлі ва ўласных таямніцах, у разборках, хто чый вораг, сваяк і палюбоўнік. Шкада, у канцы справа не дайшла да пошуку радзімак у лепшых традыцыях Балівуда.

З-за ўсяго гэтага правісае і тармозіць сюжэт. Сумныя дыялогі запавольваюць дынаміку і тэмп фільма. Эпізоды хутка змяняюць адзін аднаго, але толькі для таго, каб найважнейшых персанажаў ператварыць у малазначных статыстаў. Санта-Барбара ад Джоан Роўлінг. Можа, пяць фільмаў будзе занадта?

Монстраў стала больш, але ад гэтага не лепш

Колькасць фантастычных монстраў прыкметна павялічылася. Іх з’яўленне зараз не абмяжоўваецца чамаданчыкам Ньюта Саламандара. Яны з’яўляюцца ўсюды і заўсёды, але толькі для таго, каб ператварыць добрае кіно ў цырк і недвухсэнсоўна пацвердзіць сваю назву. У першай частцы магічныя істоты шукалі месца, дзе схавацца, а мы, гледачы, знаходзілі іх, каб пазнаёміцца. У другім кіно яны сталі маскотамі, цацкамі, каб весяліць, каб мы зусім не паснулі ў сумным падарожжы. Але фільм ад павелічэння іх колькасці ніяк не выйграе.

Дзеля фансервіса зламаем канон

Асобна аб прывязкі да сусвету Гары Потара. «Вы прасілі Альбуса Дамблдора? Трымайце прыгажунчыка Джуда Лоў, які згубіцца сярод астатніх. Яшчэ мы зламаем канон і дакінем вам персанажаў з патэрыяны, якія нават не маглі нарадзіцца ў той час. Але нам усё роўна».

Як бы «Злачынствы Грын-дэ-Вальда» не спрабавалі апраўдаць, што гэта проста фільм-звязка, а самае лепшае нас чакае наперадзе, але сумна праведзены час прагляду не забудзецца. Як вынік: дзеля галоўнай загадкі варта ўбачыць апошнія 15 хвілін, а астатнія дзве гадзіны адправіць ва ўтыль.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Як лепш адбудаваць гродзенскую ратушу: тлумачыць гісторык

Гродзенская ратуша цягам стагоддзяў не раз змяняла свой выгляд, а ў 1949 годзе яе канчаткова…

20 мая 2024

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024