Спадчына

Dzieciuki далі першы сольны канцэрт у Гродне і сабралі 200 наведвальнікаў

Упершыню за сем год існавання гурта ўлады дазволілі Dzieciuk’ам даць сольны канцэрт у Гродне. 21 снежня гурт выступіў у BIG BAR, дзе сабраў больш за 200 наведвальнікаў. Да гэтага ў гурта былі гаражныя выступы і ўдзел у зборных канцэртах кшталту байк-рок-фестываля «Хавайся ў бульбу».

— Слухайце, ну што за пытанне: як гэта — выступаць у родным горадзе? Гэта ж родны горад! Гэтым усё сказана! — эмацыйна адказвае лідар гурта Алесь Дзянісаў. — Мы гралі пару-тройку падпольных канцаў, нас запрашалі тройчы на свае імпрэзы за горадам гродзенскія байкеры з клуба «Насарогі», за што ім вялікі рэспект, бо не спужаліся; але гэты канц будзе першым афіцыйна дазволеным сольнікам. Мы чакалі яго сем доўгіх гадоў…

Лідар гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў
Заходзім на пляцоўку каля бара, дзе ўключаюць музыку гурта. Амаль усе людзі - знаёмыя. На ўваходзе сустракаем невялікую чаргу. «Мы ніколі нічога не разлічваем. Прыйдзе 20 чалавек — будзем спяваць для 20. Але, паверце, будзе поўная зала», — кажа Дзянісаў. І праўда, як скажуць пазней арганізатары, у гродзенскі BIG BAR набілася 230 чалавек.

Праз некалькі хвілін на канцэрце майку можна выціскаць — горача. Музыканты праводзяць невялікую пераклічку. Прыехалі наведвальнікі з Мінска, Брэста, Слоніма, Беластока. «Гэта неверагодна — я іду праз натоўп людзей і з кожным вітаюся», — кажа Алесь. І пачуваліся музыканты, здаецца, яшчэ больш разняволена.

На канцэрце панавала амаль сямейная атмасфера. Напрыклад, людзей, у якіх у дзень выступу быў дзень нараджэння, запрасілі на сцэну і павіншавалі.

Алесь Дзянісаў кажа, што адмысловай праграмы для выступа яны не рыхтавалі.

— Нічога новага не рыхтуем. Гасцей планавалі, але потым вырашылі, што ў Гародні нічога не будзем такога муціць. Мы і ў іншых гарадах ніякіх гасцей не запрашаем, звычайна. Бываюць выключэнні. У Віцебск звычайна прыязжае вялікая полацка-наваполацкая тусоўка нашых сяброў. Гэта нашыя, напэўна, самыя гарачыя сябры, негледзячы на тое, што з поўначы, — усміхаецца Алесь. — З Полацака — Кастусь «Кастэла» Путронак — які спяваў «Косю» на альбоме, і цяпер традыцыйна ў Віцебску спявае гэтую песню разам з намі.

Традыцыйна на лірычных песнях наведвальнікі прысядалі на падлогу і ўключалі запальнічкі. На песні «Надпіс на камені пад крыніцай» некаторыя мужчыны знялі шапкі. А пасля «Сумнага рэгі» наведвальнікі ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінулых за Беларусь. Выступ цягнуўся больш за дзве з паловай гадзіны.

Сутыкнуліся з цэнзурай

Раней паведамлялася, што Dzieciuki не змогуць выканаць некаторыя песні - прагучаць толькі тыя, якія ўказаныя ў «гастрольцы». На канцэрт меліся прыйсці прадстаўнікі ўлады і прасачыць за гэтым. Алесь Дзянісаў кажа, што з такім яны сутыкаюцца ўпершыню — у іншых гарадах ці проста адмаўлялі, ці давалі дазвол без усялякіх умоваў. Гурт пагадзіўся з гэтым, каб не падводзіць арганізатараў і публіку.

Па чутках, у музыкантаў хутка выйдзе новы кліп. Але лідар пакуль трымае гэта ў сакрэце.

— У нас шмат планаў і ідэяў. Зараз не хочацца раскрываць усе планы. Галоўнае, што гурт працягвае жыць!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024