Дадаць навіну
Панядзелак, 22 кастрычніка 2018, 12:12

Burger King патлумачыў, чаму ў Гродне і Брэсце рабілі зніжкі па «карце паляка»

Маркетынгавая служба Burger King паведаміла, што не плануе ў далейшым праводзіць акцыі, падобныя той, што мела назву «Курица — птица. Карта пригодится», –піша Свабода. Акцыя прайшла ў рэстарацыях Burger King у Гродне і Брэсце і прадугледжвала зніжку 25% на новую страву «Чыкен Фры» для ўладальнікаў “карты паляка”.

«Кіраўніцтва Burger King шчыра шкадуе»

У адміністрацыі Burger King Свабодзе сказалі, што акцыю ініцыявала маркетынгавая служба сеткі рэстаранаў. Мэтамі былі павелічэньне аб’ёмаў рэалізацыі прадукцыі, рост наведвальнасьці рэстаранаў і пазнавальнасьці брэнду.

«Дадатковая, сацыяльная мэта мерапрыемства палягала ў павышэньні прывабнасьці ўнутранага турызму, дэманстрацыі яго пераваг у кантэксце нязручнасцяў, звязаных з перасячэньнем мяжы, асабліва ў святочныя дні», — сказалі ў Burger King.

Чытайце яшчэ:  У Burger King у Гродне даюць зніжкі кліентам з Картай Паляка. Але такіх пакуль няшмат

У адказе гаворыцца, што заяўленай у акцыі стравы «Чыкен Фры» няма ў мэню рэстаранаў сеткі Burger King на тэрыторыі Польшчы. Для правядзення акцыі выбралі населеныя пункты, размешчаныя паблізу беларуска-польскай мяжы.

Burger King патлумачыў, чаму ў Гродне і Брэсце рабілі зніжкі па «карце паляка»

Ужо 3 ліпеня спэцыяльную прапанову пашырылі — яна пачала дзейнічаць для ўсіх наведнікаў рэстаранаў, размешчаных у вышэйназваных гарадах.

«Кіраўніцтва Burger King шчыра шкадуе, што правілы акцыі маглі быць вытлумачаныя неадназначна, — гаворыцца ў пісьмовым адказе Свабодзе. — Маркетынгавая служба Burger King паведамляе, што не плануе ў далейшым праводзіць акцыі, падобныя праведзенай 30 чэрвеня — 3 ліпеня 2018 году ў Гродне і Брэсце», — адзначылі ў Burger King.

«Акцыя абсалютна неадэкватная»

Рэкламная кансультантка Юлія Ляшкевіч у камэнтары Свабодзе назвала праведзеную акцыю «абсалютна неадэкватнай».

 «Бо ёсьць вельмі многа рэпутацыйных рызыкаў, якія яе суправаджаюць. Атрымліваецца, што «карта паляка» дае прывілей. Гэта тое, што не падабаецца тым, хто мае беларускі пашпарт і ня мае «карты паляка». Выходзіць, што людзі з «картай паляка» маюць прывілеі, і Burger King цэніць іх больш. Няхай бы гэта былі дні польскай культуры. Альбо на чэмпіянаце гуляла зборная Польшчы. Ну хоць бы нейкая прывязка была», — сказала Юлія Ляшкевіч.

«Гэта камэрцыйная справа»

Старшыня незалежнага ад уладаў Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс ня стала камэнтаваць праведзеную акцыю.«Гэта камэрцыйная справа», — сказала яна.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: