Карыснае

«Браты Сістэрс» — сустракайце вестэрн, у якім перамагае дабрыня

Класічны вестэрн ўжо ніколі не вернецца, але фільмы пра Дзікі Захад працягваюць здымаць. Адзін з апошніх — «Браты Сістэрс» Жака Адзіяра. Спачатку браты-кілеры ідуць па следзе ахвяры, а ў канцы перамагае дабрыня. У вестэрне канцоўкі кранальней вы яшчэ не бачылі. Сусветная прэм’ера «Братоў» прайшла 28 лістапада. Да 9 снежня фільм можна паглядзець у Гродне.

Без пародый і жахаў

Прынята лічыць, што вестэрн ў класічным прадстаўленні даўно зжыў сябе і знік, калі не стала яго караля Джона Уэйна. Пасля былі толькі невялікія жанравыя ўспышкі, якія нагадвалі пра залатыя часы, калі брутальныя каўбоі спаборнічалі ў шпаркасці адзіночнага стрэлу і імчаліся ў бок вечаровага сонца.

Рэжысёры не адмаўляліся здымаць пра часы Дзікага Захаду, але вестэрн зрабіўся фільмам-пародыяй («Мільён спосабаў страціць галаву»), прымаў форму «мяснога» жаху («Касцяны тамагаўк») альбо атрымліваўся стылізаваным постмадэрнісцкім рэмейкам самога сябе. Адзінкавыя выпадкі праявы гэтага класічнага жанру на экранах былі ціхім шэптам ў сусветным кінематографе.

Але мінулай восенню спачатку браты Коэны звярнуліся да тэматыкі Дзікага Захаду ў кінаальманаху «Балада Бастэра Скрагса», пасля француз Жак Адзіяр паспрабаваў свае сілы і выпусціў «Братоў Сістэрс».

Хто такі Адзіяр?

Імя Адзіяра знаёма аматарам кіно, якія сочаць за еўрапейскімі фестывалямі. У Канах гэты рэжысёр і сцэнарыст не раз станавіўся ўладальнікам розных прэмій. Шырокаму круг гледачоў вядомы сцэнар Адзіяра, які стаў найпапулярным фільмам «Прафесіянал» з Бельмандо. У 2018 годзе яго апошні фільм «Браты Сістэрс» прынёс французу ўзнагароду Венецыянскага кінафестывалю за лепшую рэжысуру.

Чым напоўнены два гадзіны антывестэрна

Браты Сістэрс — двое паляўнічых за галовамі, якія ідуць па следзе алхіміка-філосафа. Іх мэта — лёгкі спосаб здабычы золата.

Два галоўных героя, алкаголік і меланхолік, робяць усё магчымае, каб фільм пры ўсіх атрыбутах жанру, стаў антывестэрнам. Двухгадзінны хранаметраж фільма складаецца з дыялогаў братоў аб сваіх дзіцячых траўмах, якія паспрыялі станаўленню іх, як будучых кілераў. Бясконцае высвятленне адносін паміж сабой, зыходзячы з тэмаў шматлікіх гутарак, уплывае на настрой фільма: вестэрн ператвараецца то ў глыбакадумную драму, то ў запаволеную камедыю. Настрой змяняецца, але градус напалу ўвесь фільм знаходзіцца на адным узроўні. Забойцы мяняюць коней, гатэлі і дзяўчат, але расповед ні разу не перастае быць цікавым. «Роўд-муві» ва ўсёй прыгажосці.

Цягам фільма адбываецца павольная трансфармацыя герояў. Гэтыя бравыя хлопцы, у самым пачатку прадстаўляліся крывавымі катамі, ператвараюцца ў душэўных і ўразлівых людзей. Калі паляўнічыя пачынаюць разумець мэты сваёй ахвяры, пачынаюцца чалавечыя зносіны, з’яўляюцца агульныя памкненні, узнікае нагода адкласці зброю. Тэмпарытм фільма арганічна запавольваецца, але, паўтаруся, апавяданне працягваецца, і цікаўнасць не слабее.

Вішанька на торце — шанец для герояў

Лінія «анёльскага» аптымізму і душэўнай раўнавагі, вядома, скончыцца па віне станоўчых герояў, якія забыліся пра смяротныя грахі. Але заганнае кола гвалту будзе разарвана і «блудныя сыны» ацэняць прадастаўлены ім шанец для вяртання. У вестэрне канцоўкі кранальней вы яшчэ не бачылі. Варта толькі дадаць, што ўсё вышэй апісанае выдатна адыгралі Хаакін Фенікс, Джэйк Джыленхол і Джон Сі Райлі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Як лепш адбудаваць гродзенскую ратушу: тлумачыць гісторык

Гродзенская ратуша цягам стагоддзяў не раз змяняла свой выгляд, а ў 1949 годзе яе канчаткова…

20 мая 2024

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024