Здоровье и спорт

Напампаваныя, прыгожыя, упартыя. У Гродне выбралі пераможцаў 34-га чэмпіянату па бодыбілдынгу і фітнесу

Колькі трэба займацца, як апранацца і з якім настроем выходзіць на сцэну, каб стаць чэмпіёнам. Пра гэта карэспандэнтам Hrodna.life распавялі ўдзельнікі, суддзі і гледачы 34-га Чэмпіянату Беларусі па бодыбілдынгу і фітнесу.

Спаборніцтвы прайшлі ў Гродне 11 красавіка і сабралі больш за 160 удзельнікаў і ўдзельніц. Сярод жанчын пераможцаў выбіралі ў катэгорыях бікіні і мадэльны фітнес. Сярод мужчын — класічны бодыбілдынг і men’s physique.

Абсалютныя чэмпіёны спаборніцтваў і судзейская калегія чэмпіянату

Суддзя першай катэгорыі Антон Аўсейка распавёў для Hrodna.life, паводле якіх крытэраў выбіралі пераможцаў.

У кожнай катэгорыі свае крытэрыі ацэнкі. У бодзібілдынгу вышэй ацэньваецца аб’ём і жорсткасць цягліц. У класічным бодзібілдынгу важней прапорцыі. У катэгорыі фітнес-бікіні больш шанцаў на перамогу ў дзяўчат з V-падобным верхам, прапрацаванымі нагамі і ягадзіцамі. Катэгорыя men’s physique — гэта мужчынскі аналаг намінацыі фітнес-бікіні. Тут цэняцца прапорцыі, добра развітае цела, шырокі плечавы пояс і вузкая талія.

«Сачу за формай і не гляджу на канкурэнтаў»

Аляксею 28 гадоў. Шэсць гадоў займаецца бодыбілдынгам, чэмпіёнскі тытул атрымлівае трэці год запар. Ён распавёў Hrodna.life, што перад спаборніцтвамі трэніруецца 6 дзён на тыдзень. У міжсезонне падтрымлівае форму 3−4 разы на тыдзень.

Аляксей Якубовіч — чэмпіён у катэгорыі men’s physique, больш за 182 см

«Я ніколі на канкурэнтаў не гляджу, сачу за сваёй формай, раблю тое, што патрабуецца. Калі хтосьці падрыхтаваўся лепш, калі ласка, няхай выйграе. Іду за перамогай, а там як суддзі вырашаць», — кажа Аляксей.

Купальнік — 250 еўра, туфлі - 150 рублёў, найлепшае ўпрыгожанне — ўсмешка

Аліне Малеевай 21 год. У чэмпіянаце яна ўдзельнічала ўпершыню. Трапіла ў самую масавую катэгорыю фітнес-бікіні, да 163 см.

Аліна Малеева: «Не разлічвала трапіць у топ-10 лепшых. Проста хацелася выйсці і адчуць сцэну. Гэта быў шок. Шчыра, не чакала».

Аліна распавяла Hrodna.life, за што, акрамя трэніровак, плацяць удзельніцы спаборніцтваў.

«Я назаву свае выдаткі: купальнік — 250 еўра, туфлі - 150 рублёў, грым — 105 рублёў, макіяж — 90 рублёў, прычоска — 50 рублёў. Упрыгожанні купіла бюджэтныя, за 50 рублёў. Са сцэны блішчаць — і добра. Астатняе можна ўзяць усмешкай».

«Патрэбны год, каб выйсці на сцэну»

Гродзенскі трэнер Андрэй Аксаміт раней сам удзельнічаў і перамагаў у чэмпіянатах па бодзібілдынгу. У 2021 годзе вывеў на спаборніцтвы сваіх спартсменаў. У гродзенскай камандзе выступалі Алег Рыжкевіч (2 месца сярод бодзібілдараў ў катэгорыі майстар), Дзмітрый Шагун (пераможца ў абсалютнай катэгорыі), Вольга Аксаміт (трэцяе месца ў катэгорыі майстар фітнес-бікіні), Дзмітрый Суміч (2 месца ў катэгорыі фітнес пары з Вольгай Аксаміт).

Гродзенскі трэнер Андрэй Аксаміт

«Трэніроўкі, харчаванне, методыкі распрацоўваюцца для кожнага індывідуальна. Няма ўніверсальнай схемы падрыхтоўкі да спаборніцтваў, — распавёў Hrodna.life Андрэй Аксаміт. — Патрэбны хаця б год падрыхтоўкі, каб выйсці на сцэну, калі ёсць дадзеныя».

«Разам трэніраваліся ў адной зале»

Падтрымаць гарадзенскіх спартсменаў прыйшлі сябры і калегі.

«[З Алегам Рыжкевічам] пачыналі трэніравацца ў адной трэнажорнай зале, на заводзе аўтамагнітол. Алег застаўся верны эстэтычным ідэалам юнацтва», — кажа Зміцер
Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024