Капаў экскаватарам, не быў на месцы, недастатковы досвед — такія закіды прад’явілі археолагу Івану Спірыну, які назірае за перакладваннем камунікацый у двары Новага замка ў Гродне. Адмысловец правёў журналістаў Свабоды па свежых траншэях і адказаў на прэтэнзіі да ягонай працы.

Гродзенскі Новы замак прагучаў на ўсю краіну, калі падчас земляных працаў рабочыя адкрылі сцяну, верагодна, ХІІ стагоддзя. Адразу з’явіўся шэраг абвінавачанняў.

«Я не разумею, чаму мы мусім апраўдвацца», — кажа Свабодзе старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Іван Спірын, які апошнім часам толькі і робіць, што апраўдваецца.

«Вы што, хворыя?!» Археолаг адказаў на закіды наконт земляных прац на Новым замку ў Гродне
Іван Спірын

Закід 1. Капалі экскаватарам

Экскаватар сапраўды выкарыстоўвалі. Але, як кажа Спірын, сцяну ХІІ стагоддзя адкрылі рыдлёўкамі. Гэтаксама ўручную раскапалі амаль усю гэтую траншэю даўжынёй каля 40 метраў. Тэхнікай здымалі дзірван таўшчынёй каля 20 сантыметраў у двух месцах, таксама капалі мацярык — самы ніжні слой гліны, які застаўся пасля сыходу апошняга ледавіка 10 тысяч гадоў таму.

«Там не можа быць каштоўных матэрыялаў, бо людзі тады яшчэ тут не жылі», — кажа Іван.

«Вы што, хворыя?!» Археолаг адказаў на закіды наконт земляных прац на Новым замку ў Гродне

У суседняй траншэі, паралельнай вуліцы Давыда Гарадзенскага, экскаватарам здымалі верхні пераадкладзены слой грунту каля 50 сантыметраў і капалі мацярык.

[irp posts="72 615″ name=" Муроўка XII стагоддзя — ужо сенсацыя". Чаму раскопкі ля Новага замка трэба абавязкова працягваць"]

«Пераадкладзены слой», як яго называюць спецыялісты, — гэта зямля, якую аднекуль прывезлі і насыпалі. У ёй слаі розных перыядаў перамяшаліся.

«Вы што, хворыя?!» Археолаг адказаў на закіды наконт земляных прац на Новым замку ў Гродне
Пераадкладзены слой: карычневая гліна перамяшаная з чорным грунтам
«Гэты слой страціў большую частку сваёй навуковай інфарматыўнасці і не можа ўтрымліваць у сабе археалагічныя аб’екты. Канечне, рэчы, знойдзеныя тут, каштоўныя самі па сабе, але адарваныя ад кантэксту. Храналагічна яны кажуць толькі пра час фармавання і пераадкладання гэтага слоя», — кажа археолаг.

Таму тут у ход ідзе тэхніка, але грунт усё роўна пільна пераглядаюць на знаходкі, сцвярджае Іван.

[irp posts="74 716″ name="Падземная сцяна 12 стагоддзя магла б перавярнуць уяўленне пра Гродна. Але яе закопваюць"]

Паміж мацерыком і пераадкладзеным слоем на гэтым участку — культурны слой ХІ—ХІІ стагоддзя чорнага колеру. Яго таўшчыня на зрэзе 10−20 сантыметраў. Ён утварыўся натуральным чынам. Ён самы каштоўны, бо рэчы, знойдзеныя ў ім, можна датаваць канкрэтным перыядам, а потым гэты перыяд апісаць. Яго можна капаць толькі ўручную. Іван запэўнівае, што яны робяць менавіта так.

«Вы што, хворыя?!» Археолаг адказаў на закіды наконт земляных прац на Новым замку ў Гродне
Культурны слой ХІ—ХІІ стагоддзя
Самы верхні слой — смецце і будаўнічы друз, які таксама здымаюць каўшом.

Але нават на гэтых участках спачатку робяць невялікі шурф (падкоп) рыдлёўкай, каб упэўніцца, што нічога не пашкодзяць. Экскаватаршчык капае не адразу глыбокую яму, а здымае слаі прыкладна па 20 сантыметраў. Зямлю на месцы пераглядаюць археолагі.

Брук, які знайшлі пад асфальтам — прыкладна ХІХ стагоддзя — даводзіцца разбіраць. Камяні пакуль складаюць у кучу.

«Вы што, хворыя?!» Археолаг адказаў на закіды наконт земляных прац на Новым замку ў Гродне
Брук пад асфальтам
«Нам пішуць з іншых краін і пытаюцца: „Вы што, хворыя, капаць царкву ХІІ стагоддзя экскаватарам? Гэта праўда?“ Адказваем: зразумела, што не. А там, дзе капаем экскаватарам, у нас усё паводле закону, усё адпавядае нормам археалагічнай этыкі», — кажа Іван Спірын.

Закід 2. Неахайнасць у дачыненні да ўнікальных аб’ектаў

Іван Спірын кажа, што яны клапоцяцца пра ўсе знойдзеныя аб’екты. Менавіта археолагі дамагліся таго, каб цеплатрасу не пракладаць праз сцяну ХІІ стагоддзя, ні вышэй, ні ніжэй за яе. Вырашылі ісці ў абход. Дзеля гэтага ад сцяны адступілі каля пяці метраў.

«Вы што, хворыя?!» Археолаг адказаў на закіды наконт земляных прац на Новым замку ў Гродне
Рэшткі маршалкоўскіх кухняў
Кірунак мянялі ўжо чатыры разы, калі знаходзілі пад зямлёй каштоўны фундамент або сцяну. Прадбачыць гэта немагчыма, бо невядома, якія будынкі стаялі на гэтым месцы ад самага пачатку. Планы захаваліся толькі з сярэдзіны XVIII стагоддзя.

У траншэі, паралельнай вуліцы Давыда Гарадзенскага, наткунуліся на маршалкоўскія кухні сярэдзіны XVIII стагоддзя, — там гатавалі для каралеўскага стала. Каб не пашкодзіць іх, памянялі кірунак цеплатрасы, але празь некалькі метраў… сустрэлі пераход з маршалкоўскай кухні ў замак і каменныя падмуркі невядомай пабудовы.

«Вы што, хворыя?!» Археолаг адказаў на закіды наконт земляных прац на Новым замку ў Гродне
Пераход з маршалкоўскіх кухняў у замак
Мусілі вярнуцца назад і пайсці ранейшым маршрутам. Каб не разбіраць каштоўную муроўку, вырашылі пакласці трубы вышэй за норму, але зверху насыпаць клумбу, каб гарачая вада для ацяплення не астывала ўзімку. Гэта зменіць ландшафт, але захавае падмуркі.

Закід 3. Не быў на месцы

Іван Спірын больш як тыдзень не знаходзіўся на месцы земляных працаў. Як ён патлумачыў, у гэты час ён афіцыйна быў у дзвюх камандзіроўках, а яго замяняла на месцы калега з такімі ж «рэгаліямі» — кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Анастасія Касцюкевіч. Яе накіравала ў Гродна кіраўніцтва, таксама афіцыйна. То бок аб’ект не застаўся без назірання.

«Вы што, хворыя?!» Археолаг адказаў на закіды наконт земляных прац на Новым замку ў Гродне
Падмуркі невядомай пабудовы

Закід 4. Няхай замкі капаюць археолагі з досведам

Выявілася, што ў 30-гадовага Спірына за плячыма ўжо чатыры замкі, дзе ён быў кіраўніком раскопак: у Шклове, Копысі, Горках і Міцькаўшчыне (каля Воршы). Самастойна, як кіраўнік, ён капае ўжо шэсць сезонаў. Пад чужым кіраўніцтвам — з 2007 году.

«Вядома, гродзенскі замак унікальны. Ва ўсёй Беларусі цяжка знайсці другі такі аб’ект. Давайце тады запросім туды назіраць за працамі каго-небудзь іншага, хто там ужо капаў. Я не супраць. Але пакуль кіраўніцтва паслала мяне, і я скончу сваю працу», — эмацыйна кажа Іван.

«Вы што, хворыя?!» Археолаг адказаў на закіды наконт земляных прац на Новым замку ў Гродне
Каменныя падмуркі схематычна замалявалі
Археолаг тлумачыць, што меў іншыя планы на лета і іншыя аб’екты. Але за тры дні сабраўся і прыехаў у Гродна. Чаму абралі менавіта яго, ён не ведае. Але лічыць сябе дастаткова падрыхтаваным спецыялістам.

Замоўца, упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкаму, заключае дамову з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук. А канкрэтнага супрацоўніка для назірання абірае кіраўніцтва Інстытуту. Дакумент, які дазваляе археолагу весці працы на аб’екце, называецца «адкрыты ліст». Такія «адкрытыя лісты» ў Івана ёсць на ўсе працы на Новым замку: цепласеткі, каналізацыю, электрасеткі.

«Вы што, хворыя?!» Археолаг адказаў на закіды наконт земляных прац на Новым замку ў Гродне