Навошта амерыканец Дэвід прыехаў у Гродна, адкуль яго продкі ўцяклі 100 гадоў таму

70-гадовы Дэвід Кэндал (David Kandel) з Нью-Ёрку прыехаў у Горадню, каб убачыць дом, дзе раней жыла ягоная сям’я. Сваякі з’ехалі адсюль у 1921 годзе.

Навошта амерыканец Дэвід прыехаў у Гродна, адкуль яго продкі ўцяклі 100 гадоў таму
Дэвід Кэндал і ягоная кузіна Ілэйн Гарсон упершыню прыехалі ў горад, дзе жылі дзед і бабка

«У іх не было ежы, яны елі галубоў»

Сёлета Дэвід прыехаў упершыню на радзіму продкаў разам са сваёй жонкай Карлай, кузінай Ілэйн Гарсон (Elaine Garson) і ейным мужам Джэры, піша svaboda.org.

Бабіна сям’я па прозвішчы Міхэльс набывала і прадавала збожжа ды іншыя прадукты. Дзед Шлёма Залман спачатку вырабляў мэблю, але потым далучыўся да больш прыбытковага сямейнага бізнесу бабкі.

Дзед з бабай і дзвюма дочкамі Рэйчал і Рабэкай (маці і цёткай Дэвіда) выехалі ў Амерыку каля 1921 году на караблі «Нармандыя».

«Цётка казала, што пасля Першай усясветнай вайны, калі бальшавікі біліся тут, на вуліцах па ўсім горадзе ляжалі трупы. Адбываліся жахлівыя баі на рацэ. У іх не было ежы, яны елі галубоў», – расказвае Дэвід.

Навошта амерыканец Дэвід прыехаў у Гродна, адкуль яго продкі ўцяклі 100 гадоў таму
Карла Кэндал у Гродне

Мужчына ўспомніў гісторыю, як ягоную цётку яшчэ малой дзяўчынкай сям’я адправіла ў лагер бальшавікоў, каб памяняць розную драбязу, як іголкі і ніткі, на нейкую ежу. Але салдат з пугай яе запалохаў, прыгразіў забіць і адабраў усё. Дзяўчынка пачала плакаць. Яе заўважыў камісар і спытаў, што здарылася. Калі яна падзялілася, ён паабяцаў вырашыць пытанне. На наступны дзень яна вярнулася і ёй далі 10-фунтавы (каля 4,5 кг – РС) бохан чорнага хлеба.

«І яна вярнулася ў Горадню як герой, таму што цяпер у яе была ежа для сям’і. А ў той час у горадзе ўсе галадалі. Вось так яны выжывалі», – кажа Дэвід.

«Жыць побач з турмой лепей, чым на могілках»

У мужчыны не засталося дакладнага адрасу, адкуль уцякалі сваякі. Ён ведаў толькі, што дзед з бабай жылі на Турэмнай вуліцы ў невялікім будынку на другім паверсе, насупраць турмы. Дом меў высокі парадны ганак і досыць вялікую прастору перад ім.

Навошта амерыканец Дэвід прыехаў у Гродна, адкуль яго продкі ўцяклі 100 гадоў таму
Былая Турэмная вуліца ў Гродне

Навошта амерыканец Дэвід прыехаў у Гродна, адкуль яго продкі ўцяклі 100 гадоў таму
Рог турмы

Гэта самы цэнтр гораду, побач з турмой № 1 і Савецкай плошчай. Сёння Турэмная вуліца стала завулкам, што вядзе ад вуліцы Кірава да вуліцы Карла Маркса ўздоўж сцяны вязніцы.

Навошта амерыканец Дэвід прыехаў у Гродна, адкуль яго продкі ўцяклі 100 гадоў таму
Продкі Дэвіда і Ілэйн жылі насупраць турмы

«Я казаў цётцы: «І што, ты жыла побач з турмой?«. А яна адказвала: «Так, гэта лепей, чым жыць на могілках«», – пераказвае размову Дэвід.

У якім менавіта доме жылі продкі, амерыканцы так і ня высветлілі. Аднак зрабілі фотаздымкі ўсіх будынкаў на гэтым завулку.

Навошта амерыканец Дэвід прыехаў у Гродна, адкуль яго продкі ўцяклі 100 гадоў таму
У адным з будынкаў на былой Турэмнай вуліцы цяпер месціцца Польскае школьнае таварыства

Група з Нью-Ёрку таксама наведала габрэйскія могілкі ў Горадні, аднак яны ня здолелі знайсці пахаванні сваіх продкаў.

«Для мяне было вельмі цяжка шукаць надмагіллі, бо многія надпісы па-расейску, на ідыш, на іўрыце. Многія вельмі цяжка расчытаць», – тлумачыць суразмоўца.

Адначасова турыст быў усцешаны, што хаця б частка старых могілак у горадзе захавалася.

«Адна з цудоўных рэчаў у Горадні – тое, што захаваліся некаторыя старыя магілы. Большасць старых могілак у Польшчы зруйнавалі», – кажа ён.

Жонка Дэвіда Карла патлумачыла, што цяпер у амерыканцаў вяртаецца цікавасць да пошуку сваіх каранёў.

Навошта амерыканец Дэвід прыехаў у Гродна, адкуль яго продкі ўцяклі 100 гадоў таму
Клара лічыць, што цікавасць да каранёў у амерыканцаў апошнім часам вырасла

«У Амэрыцы 1950–1960-х гадоў мы ўсе думалі, што там растаюць адрознасці. Мы ўсе адчувалі сябе роўнымі, падобнымі. Людзі пераставалі думаць: “Я італьянец”, “Я адтуль” або “Я адсюль”. Але ўжо наступнае пакаленне было рада даследаваць сваё паходжанне і даведвацца, што мой дзед быў італьянцам або яшчэ некім», – кажа Карла.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: