Купіць мёд прапаноўвалі па 5 рублёў, а мядовыя соты аддавалі за 4,5. Многія прыязджалі па саджанцы, іншыя — зрабіць запасы агародніны на зіму. Кірмаш «Агравосень — 2022» праходзіць у Гродне, на Індурскай шашы, 9. Ён будзе працаваць да 30 кастрычніка. У нядзелю 3 кастрычніка карэспандэнты Hrodna.life паехалі на кірмаш даведацца, што хочуць купіць гараджане і колькі гэта каштуе.
Нягледзячы на дажджлівы дзень, і прадаўцоў, і пакупнікоў на кірмашы было нямала. Некаторыя прыехалі здалёк, як сялянская фермерская гаспадарка «Брукіш» з вёскі Гушыцы. Яны прапануюць пакупнікам кусты буякаў розных гатункаў - «Чандлер», «Патрыёт», «Брыгіта блю». Каштуе кожны кусцік 12 рублёў.
З даволі рэдкіх у нас кустоў на кірмашы прапаноўвалі бружмель. Куст любога гатунку, хоць «Індыга», хоць «Джэм», хоць «Захапленне» можна было купіць за 15 рублёў.
З дэкаратыўных дрэў часцей за ўсё прапаноўвалі туі. Самыя маленькія — ад 4,5 рублёў, вышэйыя — па 22.
Увагу шматлікіх пакупнікоў прыцягнулі саджанцы абрыкосаў і персікаў. Па словах прадаўцоў, гэтыя дрэвы даюць буйныя плады, якія спеюць прыкладна ў канцы ліпеня — пачатку жніўня.
Тым, хто купляў дрэўцы, расказвалі, дзе іх лепш пасадзіць і як даглядаць.
Пчаляры прывезлі з сабой на кірмаш не толькі мёд, але і пчол. Насякомыя сядзелі на сотах у хатках з пластыка, або за шклом. Асабліва радавала гэтае відовішча дзяцей.
На выбар пакупнікам прапаноўвалі мёд розных гатункаў - майскі, разнатраўны, лясны. Жадаючыя маглі пакаштаваць мёд прама на месцы. Прадавалі літр мёду за 10 рублёў, а пяргу — за 9.
З гародніны на кірмашы прадавалі квяцістую капусту па 4 рублі. Перцы прапаноўвалі па рублю за тры штукі. Бульбу і і капусту можна было купіць па 60 капеек.
Чытайце таксама: Байки с дачи и рецепты заготовок от Николая Таранды
Грушы гатункаў «Бэрэ ранняя» і «Корн» каштавалі па 4 рублі. Яблыкі «Каштэля» і «Голдэн Міленіум» можна было знайсці па кошце ад 1,5 рублёў, слівы ад — 2,5 рублёў.
Самы папулярны аргумент, якім прадаўцы нахвальвалі свой тавар быў «з вёскі, без хімікатаў». Пакупнікі часцей за ўсё тлумачылі цікавасць да кірмашу падрыхтоўкай да халоднага сезона. Адны збіраліся папоўніць каморы і зрабіць закаткі на зіму, іншыя — акультурыць свае дачныя ўчасткі.
Чытайце таксама: Словил хайп и стал фермером. Программист из Гродно закапывает гречку в землю и выращивает ягоды годжи
Трава у дома: гродненка 5 лет готовит сорняки и готова поделиться рецептами
Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…
Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…
Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…
Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…
Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…