Ружовыя сцены, прымітыўныя і выродлівыя формы будынкаў, бляшаныя скульптуры і крэатыўныя сметніцы. На думку гродзенскага дызайнера Ігара Варкулевіча, падобныя архітэктурныя асаблівасці ўжо сфармаваліся ў паўнавартасны стыль — агратрэш, або аграстайл. Гэтаму напрамку сучаснай архітэктуры ў Гродне аўтар прысвячае сваю кнігу.

Сродкі для выдання альбома будуць сабраныя праз краўдфандынг. Частку артыкулаў Hrodna.life апублікуе раней.

Што такое агратрэш або аграстайл

Пазнаць агратрэш можна па шэрагу стылявых асаблівасцяў. Ігар Варкулевіч вылучыў 5 асноўных. «Насамрэч, іх значна больш. Пяць — гэта па аналогіі з прынцыпамі Ле Карбюзье», — тлумачыць аўтар.

5 прынцыпаў аграстайла паводле Варкулевіча

  1. Пагардлівае стаўленне да сучаснай заходняй архітэктуры;
  2. Поўнае ігнараванне прапорцый ці, магчыма, іх няведанне;
  3. Выкарыстанне ў праектаванні самых прымітыўных прыёмаў 3D-мадэлявання шляхам складання ў адзін аб’ём такіх фігур як цыліндр, кубік і шарык;
  4. Ступеністая форма вокнаў;
  5. Выкарыстанне звычайных труб у якасці калон.

Архітэктурны антырэйтынг Гродна

Кніга будзе напісана ў блізкай да даведніка форме і стане энцыклапедыяй гродзенскага агратрэша. Аўтар раскажа пра 50 узораў гэтага стылю на канкрэтных мясцовых прыкладах — ад будынкаў да малых архітэктурных формаў.


Чытайце таксама: Коммунальщики так «украсили» Гродно, что люди больше не могут молчать


агратрэш, аграстайл, уродлівая архітэктура, 50 оттенков поросячьего, 50 адценняў парасячага

Падобнага архітэктурнага антырэйтынга для Гродна раней ніхто не рабіў. Хоць у гісторыі сучаснай архітэктуры гэта з’ява не ўнікальная. У Расіі існуе архітэктурная антыпрэмія «Большой облом», а аналітыкі брытанскага выдання The Daily Telegraph рэгулярна складаюць антырэйтынг самых звыродлівых будынкаў свету.

У Гродне аграстайл асабліва заўважны

На думку дызайнера, аграстайл, ён жа агратрэш, ужо сфармаваў свае законы, правілы і стылявыя асаблівасці. Разглядаць гэты стыль можна ў маштабах усёй Беларусі. Але гэта занадта «непад'ёмная тэма». Таму аўтар вырашыў абмежаваць даследаванне толькі гродзенскімі прыкладамі.

«Мы жывем у самым прыгожым горадзе краіны. У Гродне, у параўнальна невялікім горадзе, шчыльнасць агратрэша настолькі высокая, што нясе пагрозу поўнага нівелявання гістарычнай спадчыны і на яе фоне выглядае найбольш непаўнацэнна».


Чытайце таксама: Брэнд Гродна: агратрэш і запрашэнне ў турму. Гродзенцы абмеркавалі, якім (не) мае быць імідж горада


Калі нарадзіўся аграстайл

Ігар Варкулевіч адносіць зараджэнне стылю прыкладна да пачатку 90-х. З тых часоў, лічыць дызайнер, архітэктура горада няўхільна дэградуе.

«За гэтыя гады ў Гродне не было пабудавана нічога, адпаведнага агульнасусветным тэндэнцыям у архітэктуры. Я свядома не кажу пра рэдкія выключэнні, спраектаваныя замежнымі аўтарамі. На жаль, толькі яны працягваюць утрымліваць нашу сувязь з еўрапейскай цывілізацыяй.

Гродзенскія ж опусы дэманструюць не толькі і не столькі галечу і адсутнасць магчымасцяў, колькі творчую імпатэнцыю аўтараў, здольную выклікаць толькі смех і здзіўленне — як гэта ўвогуле магчыма было пабудаваць".


Чытайце таксама: Хмарачосы, муляжы, шкло і бетон? Што і як будаваць у гістарычным цэнтры Гродна і вакол яго


Хто такі Ігар Варкулевіч

Ігар Варкулевіч — арт-дырэктар, дызайнер і эксперт па архітэктурнай графіцы. Персанальныя выставы аўтара праходзілі ў Заграбе, Маскве і Гродне.

Игорь Варкулевич, LEO BURNETT, агротрэш, агростайл, плохая уродливая архитектура, 50 оттенков поросячьего

З 2007 года Варкулевіч — старэйшы арт-дырэктар амерыканскага рэкламнага агенцтва LEO BURNETT у Маскве. У перыяд з 1995 па 2020 агенцтва 4 разы прызнавалі найлепшым агенцтвам года і найлепшым агенцтвам пяцігоддзя 2008−2012 у Расіі. На рахунку расійскага аддзялення 5 Канскіх львоў у катэгорыі «Дызайн» і шматлікія ўзнагароды Effie Awards за дасягненні ў сферы рэкламы і маркетынгу.

Ігар Варкулевіч вучыўся на факультэце індустрыяльнага мастацтва Маскоўскай дзяржаўнай мастацка-прамысловай акадэміі ім. С. Г. Строганава. У 1995 атрымаў дыплом з адзнакай у галіне графічнага дызайну.


Чытайце яшчэ:

Украшают как умеют. Почему креатив ЖКХ не остановит даже главный архитектор

Гібрыд брэжнеўкі і хай-тэку. Гайд па архітэктуры постмадэрну ў Гродне

Прыгожа ці пачварна? Гід па архітэктуры савецкага мадэрнізму ў Гродне

Дзесяць страчаных аб’ектаў, якія маглі б стаць «фішкай» турыстычнага Гродна


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэдактарка спецпраектаў, рэпарцёрка, фатографка і відэографка. У журналістыцы з 2015 года. Удзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі рэбрэндынгу выдання «Твой стыль» і стварэнні «Hrodna.life». Паводле адукацыі Ірына інжынер-механік, таму не цураецца тэхнічна-складаных фарматаў.

Найчасцей піша сацыяльныя рэпартажы. Любімая справа — вынаходзіць ровар і ставіць амбітныя мэты для ўсіх, хто не паспеў схавацца.

Матэрыялы Ірыны Новік былі адзначаны дыпломамі многіх конкурсаў.