Фільм «1917»: простая ваенная драма, не падобная да іншых

Узнагародны сезон набліжаецца да фіналу. 9 лютага Амерыканская кінаакадэмія вызначыць найлепшых у сваёй галіне. Адзін з галоўных фаварытаў - ваенная драма брытанца Сэма Мендэса «1917», якая нядаўна стартавала і ў Гродне.

Дасканалая праца аператара-віртуоза

У фільме распавядаецца пра двух капралаў брытанскай арміі і мэтах іх двухдзённага ваяжу скрозь выпаленую вайной зямлю Францыі. Перад намі кіно, дзе цікава ў першую чаргу не само апавяданне, а як яно тэхнічна дасканала паказана на экране. Камера аператара-віртуоза Роджэра Дзікінса будзе выразна і штосекундна ісці за спінамі галоўных герояў і ўлоўліваць драбнюткія дэталі хаатычнага кашмару Першай сусветнай вайны. Усё падарожжа праз пекла бітваў было задумана зняць адзіным кадрам, каб глядач праз аўдыёвізуальныя эфекты адчуў увесь жах смерці і разбурэнняў.

www.youtube.com/watch?v=gZjQROMAh_s

Пераклікаецца з «Выратаваць радавога Райана»

Для Сэма Мендэса здымкі «1917» сталі данінай павагі свайму дзеду. Менавіта ён распавёў будучаму рэжысёру дзівосную гісторыю выратавання тысячы людзей, якія паверылі ў смяротную ўлоўку ворага. І толькі подзвіг двух чалавек змог іх выратаваць ад немінучай гібелі.

Гэтая гісторыя пераклікаецца з сюжэтам знакамітага фільма Стывена Спілберга «Выратаваць радавога Райана». Толькі там армія вырашае пазбавіць ад смерці аднаго індывіда, а ў «1917» чалавек стараецца дабегчы да акружанага батальёна і данесці загад аб адступленні, тым самым ратуючы сотні жыццяў.

Прыгажосць штодзённасці ў змроку жаху

У фільме пры нячастым з’яўленні немцаў галоўным антаганістам выступае сама вайна. Брудныя і стомленыя англічане ўжо тры гады хаваюцца ад яе ў акопах, ужо няма даўно натхнення ў сэрцах байцоў, усім кіруе голад і разруха. Непадалёк — трупы, бруд, калючы дрот.

Праз гэта пекла галоўныя героі прабіраюцца да сваёй мэты і Сэм Мендэс у гэтай цемры знаходзіць час перадаць прыгажосць штодзённасці, якая суседнічае са смерцю: вясновыя пялёсткі квітнеючай вішні або біблейскае спевы перад будучай атакай.

Фільм, якому не патрэбныя знакамітасці

Само падарожжа многіх непрыемна здзівіць сваёй прастатой. Як у камп’ютарнай гульні, героі фільма будуць ісці з кропкі А да кропкі Б, пераадольваючы цяжкасці. Глядач заўсёды побач з героям: бачыць іх вачыма і «слухае» смяротную цішыню. Не варта чакаць грандыёзных батальных сцэн, гераічнага пафасу і такіх жа ўчынкаў, бо перад намі звычайная карціна пазіцыйнай барацьбы на выжыванне і чаканне.

На галоўныя ролі былі спецыяльна ўзятыя малазнаёмыя маладыя акцёры, каб мы не акцэнтавалі ўвагу на іх мінулыя подзвігі ў кінематографе. Бывалыя фанаты кіно павінны пазнаць сына Сэрсэі Ланістар з «Гульні тронаў», але на гэтым усё факты з біяграфіі маладых акцёраў і скончацца. Больш масцітыя акцёры, накшталт Коліна Фёрта або Бенедыкта Камбербетча, былі задзейнічаны ў кароткіх эпізодах у ролях афіцэраў розных званняў, але гэтаму фільму не патрэбныя знакамітасці, каб паверыць у тое, што адбываецца.

Надуманыя мінусы, якія робяць фільм добрым

У «1917» будуць свае нядобразычліўцы ў асобах шматлікіх гледачоў, якія не прымуць дадзеныя прыёмы апавядання. Ім не спадабацца беднасць кадра, адсутнасць буйных маштабаў у дзеянні, паэтычнае стаўленне аўтара да гідотаў вайны. Але ўсе гэтыя надуманыя мінусы і вылучаюць «1917» з агульнага шэрагу іншых ваенных драм.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024