Кватэра ў Гродне на Белых Росах, 65. Крыніца: realt.by
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі за мікрараёнам Грандзічы, новы ўладальнік атрымае стыльны малюнак на сцяне і дэкаратыўны камін з ляпнінай. Частка кватэры аздоблена ў стылі лофт.
Жыллё размешчана на вуліцы Белыя Росы, 65. Агульная плошча — 71,6 кв. м, з іх жылая — 39,7 кв. м, а 10,3 кв. м займае кухня. Сам дом пабудаваны ў 2014 годзе.
Квартира с ремонтом в стиле лофт. Пространство объединённой кухни и гостиной оформлено декоративным кирпичом и лепниной, разработанной белорусской художницей, на стене — стильный рисунок. В этой зоне установлен декоративный камин. Освещение регулируется: на кухне — две люстры и точечные светильники. Спальня и детская выполнены в спокойных оттенках, стены оклеены обоями.
Падлогі ў кватэры — ламінат, столі — нацяжныя. Уваходныя дзверы металічныя, вокны — ПВХ. У пярэдпакоі для аздаблення выкарыстаны дэкаратыўны камень. У кватэры абсталявана гардэробная, ёсць зашклёная лоджыя. Санвузел раздзельны. У туалеце дадаткова ўстаноўлена бідэ, а ў ванным пакоі ёсць і душавая кабінка, і ванна. Кватэра прадаецца з мэбляй і тэхнікай.
Вокны выходзяць на Лапенкі і новы мікрараён Грандзічы. Від раскрываецца да самага гарызонту. Побач з домам ёсць крамы, школа, дзіцячы сад, банк, паліклінікі і прыпынкі грамадскага транспарту. Ёсць месцы для паркоўкі.
Цана кватэры — $ 77 500.
Чытайце таксама:
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…