Навіны

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з’явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё размешчана на трэцім паверсе пяціпавярховіка. Дом аточаны зелянінай, а ў 200 м ад яго цячэ рака Ласасянка.

Кватэра знаходзіцца ў панэльным доме 1981 года. Пакоі выходзяць на розныя бакі: вокны кухні і дзіцячага пакоя глядзяць на лес і раку, спальні і залы — у двор. З вокнаў бачны захад сонца.

Агульная плошча складае 63,9 кв. м, кухня — 9,3 кв. м. У спальні абсталявана гардэробная. У зале ўсталяваны дэкаратыўны камін, а сама зала аформлена ў пясочных адценнях, з мноствам свяцільняў. У такіх жа колерах аформлена спальня.

Дзіцячы пакой уладкаваны як патаемны пакой з сакрэтным уваходам, схаваным за фасадам шафы-купэ. Там на гледача з фоташпалераў бягуць героі мультфільма «Універсітэт монстраў», а столь абклеены блакітным небам з аблокамі. Усталяваны двух’ярусны ложак.

У кватэры ёсць два зашклёныя балконы з ролікавай сістэмай адкрывання секцый. Санвузел — раздзельны, у туалеце ўсталяваны міні-рукамыйнік. Вышыня столяў — 2,49 м.

Кватэру прадаюць з мэбляй і тэхнікай. Усталяваныя драўляныя дзверы з металічнымі скрынкамі, у кватэры ёсць кандыцыянер і бойлер.

Прадаўцы абяцаюць чысціню ў пад’ездзе і спакойных суседзяў. Двор ціхі, з дзіцячай пляцоўкай і паркоўкай. Побач знаходзяцца школа, сад, аптэка, крамы і прыпынкі транспарту.

Цана кватэры — $ 50 999.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025