Ілюстратыўнае фота
Святлана ехала на маршрутцы з Мінска ў Гродна. У дарозе жанчына звярнула ўвагу на тое, што вадзіцель сядзеў у мабільным тэлефоне. Святлану гэта абурыла — паводле яе слоў, мужчына некалькі разоў выехаў на сустрэчную паласу. Аб інцыдэнце беларуска распавяла ў сваім TikTok.
Каментатары параілі жанчыне звярнуцца ў ДАІ.
У відэа Святлана адзначае — пасля таго, як кіроўца некалькі разоў выехаў на сустрэчную паласу, яна ветліва папрасіла адкласці тэлефон. Па словах жанчыны, мужчына прыбраў смартфон не адразу і пачаў разважаць, што ж такога адбылося.
«Вы на працоўным месцы і вы за рулём. Некалькі разоў мы выязджалі на сустрэчную паласу — якая розніца, ёсць там хтосьці ці не? Я хачу ехаць спакойна», — кажа Святлана ў відэа.
У адказ вадзіцель пацікавіўся ў беларускі, ці замужам яна і дадаў, што ездзіць такім чынам ужо два гады.
У каментарах беларуска дадае, што ехала на маршрутцы гродзенскага перавозчыка, аднак назву кампаніі не паведамляе.
«Дзяўчына мае рацыю на ўсе сто. Часта еду гэтым маршрутам, ліхачаць моцна», — піша irina_karpova3.
«Калі гэта гродзенскі перавозчык — не здзіўлюся. Там шалёныя ўсе — асабліва фуры любяць абганяць», — адзначае Просто Юля.
Каментатарка таксама прыгадвае аварыю, якая здарылася ў красавіку 2024 года. Тады ў Мастоўскім раёне маршрутка з пасажырамі сутыкнулася з трактарам з-за таго, што пайшла на абгон. З 19 пасажыраў 10 пацярпелі.
«Пасля гэтага я перастала давяраць гродзенскім маршрутчыкам ад слова зусім», — дадае дзяўчына.
Беларускія ПДР забараняюць кіроўцам у дарозе размаўляць па тэлефоне, калі пры гэтым не выкарыстоўваецца гучная сувязь ці гарнітура, таксама нельга набіраць паведамленні. Рэгулюецца гэта пунктам 10.4 ПДР.
У выпадку невыканання правілаў вадзіцеля могуць пакараць па артыкуле 18.13 КаАП штрафам да дзвюх базавых велічынь (84 рублі).
Цяпер на дарогах устанаўліваюцца спецыяльныя камеры, якія фіксуюць правапарушэнні. У тым ліку праезд на чырвоны, непрышпілены рамень у кіроўцы ці размовы па тэлефоне за рулём.
У выпадку, калі чалавек стаў сведкам дарожнага правапарушэння, ён можа звярнуцца ў ДАІ. Паведаміць аб парушэннях можна па нумары 102.
У продажы з'явілася светлая трохпакаёвая кватэра ў маналітным доме 2021 года на Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 16. Дом…
Андрэя Несцяровіча, уладальніка гродзенскай этнакрамы "Цудоўня", асудзілі на абмежаванне волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову.…
Два аўтамабілі актывіста Вадзіма Саранчукова выставілі на аўкцыён на пляцоўцы "Белюрзабеспячэнне". Renault 1989 года і…
Аляксандра вучыцца на псіхолага і вядзе блог. У TikTok дзяўчына расказала, колькі яны з сястрой…
Новы EP "Некоторого отсутствия пуговиц" - "Ключом таился в ветках ив" - можна знайсці на…
Праект “Пераблытаныя” прысвечаны жаночаму панк-гурту Messed Up з Гродна. Асноўныя здымкі фатограф Яўген Ацецкі зрабіў…