Навіны

У Гродне будуць навучаць саўнд-дызайну. Спецыяльнасць адкрываецца ў Беларусі ўпершыню

Будучых дызайнераў гукавага асяроддзя будуць рыхтаваць у гуманітарным каледжы ГрДУ — спецыяльнасць з’явіцца ўжо ў 2025 годзе. Пакуль у іншых беларускіх установах адукацыі аналагічнага напрамку няма — Гродна стане першым горадам, дзе студэнты змогуць вучыцца саўнд-дызайну.

Навучанне на саўнд-дызайне прадугледжвае работу з сучасным абсталяваннем і стварэнне ўласных гуказапісаў. Таксама студэнтаў будуць навучаць гукааператарскаму майстэрству, ігры на музычных інструментах, вакалу і педагогіцы, распавяла газеце «Гродзенская праўда» дырэктар Гуманітарнага каледжа ГрДУ Наталля Валковіч.

Падрабязная інфармацыя аб паступленні на саўнд-дызайнера з’явіцца на сайце каледжа. Выпускнікам будуць надаваць кваліфікацыю «Тэхнік-гукааператар. Настаўнік».

Чытайце таксама: У ГрДУ будуць кантраляваць студэнтаў з дапамогай сістэмы распазнавання твараў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Каля Лідскага замка ўладкуюць набярэжную для шпацыраў — будзе лепш, чым у Гродне

У Лідзе пракладуць новую вела-пешаходную сцежку ўздоўж ракі ў цэнтры, непадалёк ад замка. Там будуць…

6 чэрвеня 2025

У Гродне не хапае турнікоў для дарослых спартоўцаў? Гараджане паспрачаліся ў сацсетках

Валерый паскардзіўся ў Threads, што ў Гродне амаль няма турнікаў і спартыўных пляцовак для дарослых.…

5 чэрвеня 2025

Пакатацца на цеплаходзе і зірнуць на горад пад новым ракурсам: у Гродне праводзяць штотыднёвыя экскурсіі

Гродзенскае турагенцтва "Студыя адпачынку" арганізоўвае штотыднёвыя экскурсіі па горадзе і Аўгустоўскім канале. Мерапрыемствы праходзяць кожныя…

5 чэрвеня 2025

У Гродне завочна асудзілі саўладальніка будынка, дзе знаходзіцца польскае консульства

Бізнесмена Станіслава Буйніцкага абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што прывяло да прычынення ўрону ў…

4 чэрвеня 2025

Як зэканоміць час на мяжы і выспацца — беларуска падзялілася лайфхакам

Аб альтэрнатыўным шляху з Беларусі ў Польшчу распавяла ў TikTok Маргарыта. Каб не стаяць у…

4 чэрвеня 2025

Гродзенец знайшоў сваякоў праз запіску, пакінутую на магіле прадзеда

Падчас падарожжа па Гродзенскай вобласці расіянка Алена Дабракова дабралася да вёскі Басіна пад Навагрудкам. Там…

4 чэрвеня 2025