Навіны

Будынак былой адміністрацыі на Савецкай нарэшце прадалі

Будынак былой адміністрацыі Ленінскага раёна на пешаходнай вуліцы Савецкай прадалі. Ён пуставаў больш за два гады, і цану знізілі ўдвая.

Пераможцу таргоў вызначылі 19 лістапада на пляцоўцы электронных аўкцыёнаў et.butb.by. Пачатковая цана для таргоў была зніжана на 50% адносна таго, што хацелі атрымаць за гэтыя памяшканні год таму. Яна склала 4,23 млн руб. ($ 1,3 млн). Паведамлялі, што гэта самая нізкая магчымая цана, больш зніжаць яе не збіраліся.

Як толькі з’явяцца падрабязнасці ўгоды, мы іх апублікуем.

Будынак пустуе два з паловай гады

Адміністрацыя Ленінскага раёна перахала на новы адрас — Лермантава, 2 — яшчэ ў красавіку 2022 года. Пасля гэтага памяшканням у самым цэнтры Гродна, на пешаходнай вуліцы паспрабавалі знайсці гаспадара восенню 2023 года. Пачатковую цану выставілі ў 8,5 млн руб. Пакупніка не знайшлі, на працягу апошняга года адміністрацыю спрабавалі прадаць зноў, зніжаючы кошт.

Што за будынкі і якія ўмовы

Трохпавярховыя будынкі былой адміністрацыі 1795 года знаходзяцца на Савецкай, № 10 і № 14. Плошча аднаго памяшкання — амаль 1850 кв.м., другога — больш за 2300 кв.м. Ёсць скляпы, усе камунікацыі, пляцоўка для смеццевых кантэйнераў. Тэрыторыя двара абгароджана. Разам з ёй прадалі дарослыя дрэвы, якіх хапіла бы на міні-сквер — 13 елак, дзве ліпы і дуб. Пракладзены пешаходныя дарожкі.

Будынак мае статут гісторыка-культурнай каштоўнасці. Падчас распрацоўкі праектнай дакументацыі трэба будзе ўлічыць рэгламенты ахоўнай зоны, а праект узгадніць з Міністэрствам культуры. Пакупнік павінны будзе падпісаць ахоўнае абавязацельства і распрацаваць праект рэканструкцыі або рамонту за два гады. Увесці будынак у эксплуатацыю трэба не пазней, чым праз чатыры гады пасля пакупкі.

Горад планаваў здаваць памяшканні ў арэнду — пад гандаль або грамадскае харчаванне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне выбілі дзверы ў кватэры — выявілася, выпадкова

Увечары 19 лістапада ў доме па вуліцы Віктара Саяпіна невядомы выбіў уваходныя дзверы ў чужую…

20 лістапада 2024

Школьнік з Гродна прыдумаў Telegram-бот, які адсочвае чаргу ў зоне чакання на мяжы ў Брэсце

Шаснаццацігадовы школьнік Арцём з Гродна стварыў бясплатны Telegram-бот, у якім можна адсочваць курсы валют і…

20 лістапада 2024

Савецкая ў Гродне папоўнілася ўстановамі: адкрыліся два дыска-бара

На вул. Савецкая, 29 адкрыліся дзве ўстановы - "NEON" і "На Луне". У абодвух устаноў…

19 лістапада 2024

Трох’ярусныя стэлажы і эксперыментальная цяпліца. Як да сезона-2025 у Гродне вырасцяць мільён кветак

У 2025 годзе ў Гродне збіраюцца ўдвая павялічыць колькасць кветак на вуліцах - іх будзе…

19 лістапада 2024

На Аўгустоўскім канале з’явяцца гасцініца і поле для гольфа

На Аўгустоўскім канале з'явіцца новы турыстычны комплекс з зонай для актыўнага адпачынку. Праект рэалізуюць у…

18 лістапада 2024

У Беларусі распадаецца больш за палова шлюбаў - і гэты паказчык працягвае расці

Штогод беларускі суд разглядае больш за 30 тысяч спраў, прысвечаных разводам. Іскі задавальняюцца ў 99,6%…

18 лістапада 2024