Навіны

Зіма не прыйдзе нечакана? САГ пачала апрацоўваць дарогі Гродна прэвентыўна

У гродзенскай «Спецаўтагаспадарцы» падрыхтаваліся да цыклону: загадзя закупілі 17 тысяч тон супрацьгалалёдных матэрыялаў і выдзелілі машыны. Цяпер, каб прадухіліць лёд на дарогах, іх пачынаюць апрацоўваць супрацьгалалёднымі сродкамі за тры гадзіны да прагназуемага сіноптыкамі мінуса.

Папярэдняй ноччу ў Гродне было да -1. Прычынай стаў атмасферны фронт з-за цыклону над Баранцавым морам, расказалі ў САГу для «Гродно Плюс».

Сёлета загадзя купілі 11 тон пясчана-саляной сумесі і 5 тон галіту маркі «Б». Для ачысткі вуліц ад снегу ў прадпрыемства ёсць 70 спецыялізаваных машын, у тым ліку 25 машын на базе «МАЗа» для пасыпкі пясчана-саляной сумессю і 23 трактары «МТЗ» з паліцамі і шчоткамі.

Мінулай зімой у Беларусі эксперыментавалі з новымі рэагентамі — у супрацьгалалёдную сумесь дадавалі спецыяльны кампанент, распрацаваны ў беларускай Акадэміі навук. Ён павінен быў знізіць агрэсіўнае ўздзеянне рэагента на аўтамабілі, абутак, лапы жывёл і расліны прыкладна на 40%. Аб яго выкарыстанні і закупцы сёлета ў Гродне, як і ў астатніх гарадах, пакуль не паведамлялі.

Першы снег ужо прыйшоў у Гродна, хоць пакуль не ляжыць. Магчыма, на гэты раз зіма не заспее камунальнікаў знянацку — год таму іх працай была незадаволеная нават Дзяржаўтаінспекцыя.

Чытайце таксама: 280 тысяч лямпачак і зорнае неба: як упрыгожаць Гродна да зімовых свят

Падзяліцца

Апошнія запісы

Калі будуць вялікія выхадныя ў 2025 годзе? Склалі графік пераносаў працоўных дзён

Урад вызначыў, калі ў Беларусі будуць адпачываць і працаваць у 2025 годзе. У гэтым годзе…

15 лістапада 2024

Часцей за ўсё «азотаўцаў» судзяць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Самы распаўсюджаны артыкул, які ўжываюць да работнікаў "Гродна Азот", - арт.19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх…

15 лістапада 2024

У Ваўкавыску затрымалі 16-гадовага студэнта. Ён зрэзаў чырвона-зялёны сцяг

У Ваўкавыску на вул. Жолудзева знік чырвона-зялёны сцяг з аднаго з дамоў. Работнікі ЖКГ заўважылі…

15 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: на Замкавай прадаюць утульную мікрааднапакаёўку з відам на Свята-Багародзічны манастыр

У самым цэнтры Гродна выставілі на продаж аднапакаёвую кватэру-малютку на Замкавай, 14. Усе яе вокны…

14 лістапада 2024

У Гродне адкрываецца бясплатны каворкінг з зонамі для працы, гульняў і творчасці

Каворкінг знаходзіцца ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti. Гэта шматфункцыянальная пляцоўка "К.І.Т.", у якой можна чытаць кнігі,…

14 лістапада 2024

280 тысяч лямпачак і зорнае неба: як упрыгожаць Гродна да зімовых свят

Амаль 39 000 метраў гірляндаў і 280 000 лямпачак спатрэбіцца для ўпрыгожвання Гродна да навагодніх…

14 лістапада 2024