Навіны

Экстрэмізм у Астраўцы, суд за перадачу ў калонію, суд над уладальнікам S13. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Сілавікі выявілі тры факты падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы ў Астраўцы. У Ваўкавыску беларуску судзілі за перадачу рэчаў у калонію. Уладальніка гродзенскага блога S13 Сяргея Чабоцьку судзілі другі раз. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 4 па 10 лістапада.

Новае экстрэмісцкае фарміраванне

Дваровую кааліцыю «Орден» прызналі ў Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем 1 лістапада. Сярод іх суполкі «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солідарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки».

Новая экстрэмісцкая інфармацыя

На мінулым тыдні суд Ленінскага раёна Гродна і суд Лідскага раёна прызнаў экстрэмісцкім:

  • «Праект MotolkoHelp: Беларускі Гаюн» на Youtube,
  • старонку «ВКонтакте» «Грустный Коленька»,
  • TikTok-акаўнт «grec_company_group»,
  • TikTok-акаўнт «volfanchik» и его логотип,
  • Telegram-канал «Гродно и область: полезные новости»,
  • Telegram-канал «Hrodna 11:27»,
  • Telegram-канал «Šufliadka.» і яго лагатып,
  • Telegram-канал «Haradzienski harmidar» і іх лагатыпы.

4 жыхара вобласці судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі жыхароў Гродна, Ваўкавыска, Навагрудка, Воранава.

Экстрэмізм у Астраўцы

На мінулым тыдні сілавікі выявілі тры факты падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы ў Астраўцы. «Экстрэмізм» зноў стаў самым частым правапарушэннем у рэгіёне.

У Ваўкавыску беларуску судзілі за перадачу рэчаў у калонію

Наталлю Палюховіч судзілі паводле арт. 25.10 КаАП «Перадача прадметаў або рэчываў асобе, якая змяшчаецца ў папраўчай установе». Справу разглядалі 6 лістапада ў судзе Ваўкавыскага раёна, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Верагодна, палітвязень Дзяніс Івашын правёў 15 сутак у ШІЗА

Пасля 17 сутак перапынку яго блізкія атрымалі паштоўку, датаваную 30 кастрычніка. Яго жонка Вольга лічыць, што Дзяніс трапіў у ШІЗА 15 кастрычніка і правёў там 15 сутак. Дзяніс піша, што адчувае сябе нармальна фізічна і псіхалагічна.

Уладальніка гродзенскага блога S13 Сяргея Чабоцьку судзілі другі раз

Сяргея Чабоцьку судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (ч. 1 арт. 24.23 КаАП РБ). Суд прайшоў 6 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна.

Сяргей Чабоцька. Фота: facebook.com/sergej.chabotko

У Лідзе зачыніўся вядомы рэстаран. Раней яго ўладальніка затрымлівалі за экстрэмізм

Лідскі рэстабар Vashi Guli спыніў сваю працу. Раней яго ўладальніка двойчы затрымлівалі за экстрэмізм.

Рэстабар Vashi Guli. Крыніца: t.me/viasna96

21-гадовага курсанта з Гродна асудзілі на 15 гадоў за «здраду дзяржаве»

Курсанта Акадэміі МУС, 21-гадовага Іллю Нарышкіна, асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яго абавязалі выплаціць штраф у 24 тыс. руб. (600 базавых велічыняў).

Илья Нарышкин. Источник фото: spring96.org

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025