На Карла Маркса, 10 з’явілася чайхана «Халяль» — з мантамі, пловам і лавашам з тандыра. Установу адкрывае сямейная пара з Узбекістана, якая жыве ў Гродне 24 гады.
Сям’я Фуркату і яго жонкі Мажудзе ва Узбекістане валодае двума чайханамі на 500 пасадачных месцаў. У Гродне іх чайхана — першае кафэ са стравамі з Сярэдняй Азіі, піша «Вечерний Гродно».
Чайхана — чайная і сталовая ў Сярэдняй Азіі, Азербайджане, Афганістане, Турцыі, Крыме і Іране.
У меню прапануюць манты з ялавічынай і з гарбузом за 10 руб., чабурэкі і самсу, плоў з ялавічынай па 7 руб. за порцыю, пяльмені за 10 руб. — таксама з ялавічынай, супы з ялавічынай і з баранінай па 5 руб., салаты, рыбу, катлеты. Лаваш з традыцыйнай для Азіі печы — тандыра — будзе каштаваць 2,5 руб. На сняданак можна замовіць яйкі з лавашам, гэта абыдзецца ў 2−3 рублі. Крыху пазней з’явіцца шашлык. Гатаваць будуць з халяльнага мяса: акрамя ялавічыны і бараніны таксама з курыцы і індычаціны. Не будзе толькі свініны.
На працу пара запрасіла повараў з Ургуцкага раёна Узбекістана і з Туркменістана.
Усе стравы з меню можна будзе запакаваць навынас, таксама падключаць дастаўку. З папярэдняй замовай змогуць прыгатаваць вялікі аб’ём ежы для гасцей на свяце.
Чайхана будзе працаваць з 10.00 да 22.00. Калі будзе попыт, час працы падоўжаць да 23.00.
Установа адкрылася на месцы сушы-бара «Тунец», які прапрацаваў там менш за год. Да яго было кафэ з кітайскай кухняй «Юань», якое таксама пратрымалася менш за год. А яшчэ раней у гэтым месцы шмат гадоў працавала адна з першых у Гродна піцэрый з дастаўкай «Go-Go Pizza».
У раёне элітнай прыватнай забудовы ў Гродне, у дзвюх хвілінах хадзьбы ад Каложскага парка, прадаюць…
Сяргея Чабоцьку судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" (ч.…
Былы палац Панятоўскага ў Панямуні зноў прадаюць. Кошт знізілі да 70,2 тыс. руб. ($21 тыс.)…
Ажно чатыры дні з 7 па 10 лістапада гродзенцы будуць адпачываць ад працы. Hrodna.life склаў…
Лідскі рэстабар Vashi Guli спыніў сваю працу. Раней яго ўладальніка двойчы затрымлівалі за экстрэмізм, паведамляе…
Універмаг "Мінг" размясціўся ў будынку былога прыгараднага аўтавакзала на вуліцы Чырвонаармейскай, 7. У асартыменце: тавары…