Навіны

У Гродне пачалі вырабляць паліва з адходаў - спецыяльна пад яго ў Краснасельску рыхтавалі лінію

На Гродзенскім заводзе па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў запусцілі лінію вытворчасці цвёрдага RDF-паліва. Першыя 20 тон адправілі ў «Краснасельскбудматэрыялы».

Запрацавала 2-я чарга па вытворчасці альтэрнатыўнага RDF-паліва (Refuse Derived Fuel) з адходаў пасля сартавання смецця, расказалі ў Гродзенскім гарвыканкаме. Па планах, яно павінна замяніць торф і газ для вытворчасці цэменту.

Вытворчасць цвёрдага другаснага паліва хацелі запусціць яшчэ год таму, а казалі пра праект з 2016 года. Разлічвалі, што на заводзе змогуць выпускаць 27,7 тыс. тон RDF. Паліва вырабляюць з матэрыялаў, якія не перапрацоўваюцца, і тых, якія можна перапрацаваць, але яны моцна забруджаныя. Рэшткі здрабняюць і прэсуюць у гранулы і брыкеты. Калі ўлічыць,
што смецце паступае на палігоны вільготным, то штогод 36−38 тыс. тон адходаў будзе не захоўвацца, а перапрацоўвацца.

Тэхналагічную лінію па выкарыстанні RDF-паліва на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» ўвялі ў эксплуатацыю ў 2021 годзе.

RDF-паліва падыходзіць для цэментных заводаў і металургічных печаў. Абсталяванне там дазваляе спальваць яго пры высокіх тэмпературах, і колькасць шкодных рэчываў у выкідах зніжаецца. Выкарыстоўваць RDF-паліва пры ніжэйшых тэмпературах, напрыклад, у камунальных печах або ў кацельнях, небяспечна для навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека.

RDF-паліва і экалогія

У будучыні заводы па вытворчасці RDF-паліва павінны з’явіцца ў Мінску, Ваўкавыскім (пры «Краснасельсктрайматэрыялах») і Крычаўскім раёнах. Іх будаўніцтва запланавана Нацыянальнай стратэгіяй па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі да 2035 года. Згодна з ёй, да 2035 года ўзровень выкарыстання адходаў павінен дасягнуць 90%.

Эколагі выступаюць супраць такога паліва: яго выраб і выкарыстанне можа быць небяспечным для здароўя і навакольнага асяроддзя. На адной са стадый вытворчасці RDF-паліва павінна быць прадугледжана выманне небяспечных адыходаў - батарэек, лекаў, градуснікаў. Патрэбен і механізм кантролю выкарыстання RDFпаліва. Спецыялісты раяць памяншаць колькасць адходаў, а не «карміць» прадпрыемствы па вытворчасці RDF-паліва.

Чытайце таксама: Адходы запаволенага дзеяння: якую небяспеку нясуць смеццевыя палігоны ў Гродзенскай вобласці

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025