Навіны

У Гродне нарэшце ўвялі анлайн запіс на практычны іспыт у ДАІ

Анлайн-рэгістрацыю на здачу практычнага экзамену ў Міжраённым рэгістрацыйна-экзаменацыйным аддзеле ДАІ УУС у Гродне ўвялі з 1 кастрычніка.

Цяпер можна выбраць зручную дату і час для практычнага кваліфікацыйнага іспыту анлайн, запоўніўшы электронную форму праз спасылку https://forms.gle/nBwkvo6vR3ukvQbN9 ці QR-код.

Для запісу неабходна пазначыць электронную пошту, нумар заявы і ўпадабаную дату з прапанаваных. Пасля гэтага на e-mail прыйдзе пацвярджэнне. Пакуль паслуга працуе ў тэставым рэжыме.

Выбраць яшчэ адну дату да ўжо вызначанай даты здачы нельга. У выпадку няўдачы з практычным іспытам пераздаць можна праз 10 дзён на 11-ты (не лічачы сам дзень здачы).

Пры здачы практычнага іспыту па анлайн-рэгістрацыі экзаменатару трэба прад’явіць раздрукаванае пацверджанне запоўненай формы, або паказаць яго электронны варыянт на смартфоне.

Раней, каб запісацца на іспыт, трэба было прыехаць асабіста ў МРЭА ДАІ і адстаяць чаргу для рэгістрацыі, а потым займаць жывую чаргу і чакаць на экзаменацыйнай пляцоўцы. Гэта адбірала шмат сіл і нерваў у тых, хто рыхтаваўся здаць экзамен.

Што трэба для практычнага іспыту ў ДАІ

Для допуску да здачы практычнага іспыту экзаменатару трэба будзе прад’явіць:

  • дакумент, які сведчыць асобу;
  • дзейную медыцынскую даведку ўзору Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
  • аплату дзяржаўнай пошліны за прыём практычнага іспыту.

Для здачы практычнага іспыту на вучэбным аўтамабілі МРЭА ДАІ неабходна прад’явіць таксама квітанцыю аб аплаце гэтай паслугі. Таксама можна здаваць іспыт на аўтамабілі сваёй аўташколы.

Чытайце таксама: У Гродне затрымалі мужчыну — ён зняў чэргі ў ДАІ

Падзяліцца

Апошнія запісы

Участковы ў непрацоўны час затрымаў чалавека. Ці мае ён на гэта права?

У Воранаўскім раёне ўчастковы інспектар міліцыі ў вольны ад службы час затрымаў падазраванага ў крадзяжы.…

2 чэрвеня 2025

Рэканструкцыя па-гродзенскі: стогадовы дом у цэнтры Гродна разабралі на цэглу

У цэнтры Гродна разабралі на цэглу старажытны будынак, якому было 114 гадоў. Гэта былыя яслі…

2 чэрвеня 2025

У Беларусі пройдзе фестываль арганнай музыкі. Куды з’ездзіць на канцэрты ў Гродзенскай вобласці

Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi пройдзе ў Беларусі летам і восенню. Уваход на мерапрыемствы…

2 чэрвеня 2025

Нерухомасць тыдня: у цэнтры Гродна прадаюць кватэру з інтэр'ерам, як з часопіса, і ўласным траўнікам

У цэнтры Гродна, недалёка ад вакзала, прадаецца трохпакаёвая кватэра з уласнай тэрасай і невялікім участкам…

31 мая 2025

У чэрвені ў Гродне і Гродзенскай вобласці пройдуць бясплатныя экскурсіі. Выбралі найцікавейшыя

У межах акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» па ўсёй Беларусі музеі і іншыя ўстановы культуры і…

30 мая 2025

Зноў перакрыюць цэнтр. У Гродне правядуць першую ў Беларусі дрыфт-гонку

Дрыфт-заезды "Гран-Пры Гродна" Grodno GP запланаваныя на 28 і 29 чэрвеня каля Гродзенскага абласнога драматычнага…

30 мая 2025