
Елізавета Брылеўская. Крыніца: Instagram/kindervita
У Варшаве памерла 18-гадовая Елізавета Брылеўская, якой у траўні 2024 года збіралі грошы на лячэнне. Пра гэта паведаміла дабрачынная ўстанова KinderVita.
Елізавета памерла 27 чэрвеня. Развітанне з ёй у Гродне адбываецца 3 ліпеня з 9:00 да 16:00 на праспекце Касманаўтаў, 74А. У 18:00 пачнецца развітанне ў касцёле ў Радуні (Воранаўскі раён). Яно працягнецца да 4 ліпеня. Пахаваюць Елізавету на новых могілках у Радуні 4 ліпеня ў 16:00.
У дзяўчыны з 2019 года была анкалагічная хвароба – саркома крыжова-копчыкавай вобласці. У траўні 2024 года для яе арганізавалі збор у €138,6 тыс. Гэтыя грошы былі патрэбныя для лекавання ў нямецкім шпіталі Шарытэ. Сабраць суму ўдалося за тыдзень.
У Беларусі варыянтаў лекавання ўжо не было, а шэсць цыклаў хіміятэрапіі ў варшаўскім Дзіцячым цэнтры здароўя дзяўчына не змагла цалкам прайсці, бо арганізм быў моцна аслаблены. У пачатку чэрвеня Лізе стала горш і транспарціроўка з Варшавы ў Берлін стала немагчымай.
Сродкі, сабраныя на лячэнне Лізы Брылеўскай, будуць накіраваны на лячэнне іншых падапечных KinderVita.
Больш за 38 тысяч жыхароў Гродна ў 2025 годзе перайшлі на электронныя паведамленні аб аплаце…
Патрапіць на ёлку на плошчы Савецкай у Гродне можна будзе праз чатыры кантрольна-прапускныя пункты. Таксама…
Гродзенка выратавала параненага рудога ката, якога знайшла на набярэжнай. Зараз жывёле патрэбна дапамога і ператрымка.…
Кніга «Гродна. Біяграфія вуліц» выйшла ў гродзенскай друкарні Аляксандра Рыжага. Гэта вынік шматгадовай працы гродзенскіх…
У панядзелак, 29 снежня, на мяжы Беларусі і краін ЕС пачалі расці чэргі з аўто,…
Домік для бяздомных жывёл "Адданае сэрца" атрымае 15 вальераў. Такую заяву зрабіў блогер Дзмітрый Арлоў.…