У Літве змякчылі абмежаванні на ўвоз тавараў з Беларусі, якія ўвялі 3 чэрвеня 2024 года. Памежнікі дазволяць правозіць прадукцыю, якую вязуць транзітам, тавары для асабістага спажывання падчас паездкі, а таксама прадукты харчавання, якія патрэбныя фізічным асобам падчас паездкі. Гэтыя тавары павінны быць у адкрытым пакунку, паведаміла мытная служба Літвы.

Мяжа з Літвой, Прывалка
Беларуска-літоўская мяжа. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

У спіс забароненых тавараў, якія нельга правозіць, патрапілі 24 групы тавараў: 

  • жывыя жывёлы;
  • мяса і мясныя прадукты; 
  • рыба і ракападобныя; 
  • малако і малочныя прадукты; 
  • яйкі; 
  • мёд; 
  • дрэвы і іншыя расліны; 
  • цыбуліны; 
  • гародніна; 
  • садавіна і гарэхі,
  • кава;
  • гарбата;
  • спецыі; 
  • зерне і яго прадукты; 
  • мука; 
  • крухмал; 
  • алеі і тлушчы; 
  • воскі; 
  • цукар; 
  • какава; 
  • безалкагольныя і алкагольныя напоі; 
  • воцат;
  • корм для жывёл; 
  • рэшткі харчовай прамысловасці; 
  • тытунь і апрацаваныя яго заменнікі.

Выключэнні для мясных і малочных прадуктаў будуць прымяняць у адпаведнасці з патрабаваннямі Дзяржаўнай службы харчавання і ветэрынарыі. 

Што адбылося?

У красавіку 2024 года Сейм Літвы прыняў закон, які забараняе імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў з Расіі і Беларусі. Праз гэта ў Літве імкнуцца абмежаваць магчымасці Расіі і Беларусі зарабляць на экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў, а таксама зменшыць патэнцыйныя даходы і скараціць эканамічныя магчымасці Расіі для фінансавання агрэсіі супраць Украіны.

Гэтая забарона пачала дзейнічаць з 3 чэрвеня 2024 года. Літоўскія мытнікі прымушалі падарожнікаў выкідаць ежу, напоі, цыгарэты і іншыя рэчы. З-за гэтага на пунктах пропуску пачалі з’яўляцца горы смецця з харчовых прадуктаў і не толькі. 

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы