Навіны

З жывёламі і на электрасамакатах не пусцяць. Глядзіце, колькі пунктаў пропуску будзе на Фестывалі нацыянальных культур

Падчас XIV Фестывалю нацыянальных культур 7 і 8 чэрвеня 2024 года ў Гродне ўвесь гістарычны цэнтр пераўтвораць у адзіную пешаходную зону з асаблівым прапускным рэжымам. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь 4. Гродна».

На тэрыторыю фестывалю не будуць прапускаць людзей на сродках мабільнасці (веласіпеды, электрасамакаты, монаколы, гіраскутары), з жывёламі, а таксама ў нецвярозым стане. Іх плануюць спыняць на 16 кантрольна-прапускных пунктах, паведамляе «Гродна Плюс». Іншую лічбу называе намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Краўчук. Паводле яго слоў, арганізуюць 24 КПП і 67 пунктаў пропуску. Гэта патрэбна, каб мінімізаваць час праходжання дагляду.

Дзе будуць размяшчацца КПП

  • вуліца Дзяржынскага каля цэнтра занятасці;
  • уваход у парк Жылібера з боку вуліцы Акадэмічнай;
  • вуліца Ажэшка каля парку Жылібера;
  • вуліца Віленская каля ЗАГСа;
  • вуліца Мітрапаліта Філарэта каля гарвыканкама;
  • вуліца Сацыялістычная каля кінатэатра «Чырвоная зорка»;
  • вуліца Віленская з боку платнай стаянкі аўтамабіляў;
  • вуліца Тэльмана каля ўнівермага;
  • вуліца Найдуса;
  • вуліца Дамініканская;
  • Маладзёжны цэнтр «Гродна»;
  • вуліца Замкавая;
  • вуліца Кастрычніцкая;
  • вуліца Карла Маркса каля Фарнага касцёла;
  • вуліца Стэфана Баторыя каля помніка танку;
  • вуліца Маставая з боку драмтэатра.
Мапа кантрольна-прапускных пунктаў падчас Фестываля нацыянальных культур. Крыніца: Telegram-канал «102. Неман»

Паводле сілавікоў, самы «хуткапрапускны» пункт кантролю — КПП побач з вуліцай Дамініканскай, каля ўкраінскага падвор’я. Звычайна там няма чэргаў.

Чытайце таксама: У час Фестывалю нацыянальных культур у Гродне перакрыюць рух і памяняюць маршруты транспарту: расклад і вуліцы

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025