Навіны

Тытунёвая фабрыка адкрые ў Гродне новы бізнес — кальян-бар у цэнтры

У Доме рыбака на вуліцы Замкавай, 10 адкрыюць кальянны бар Maldives. Яго ўладальнікам будзе Гродзенская тытунёвая фабрыка. Пра гэтага стала вядома са спіса вакансій, які апублікавала гродзенская «табачка».

Кальян. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com / schmitma1

Кальян-бар будзе размяшчацца на другім паверсе будынка. Там ужо размяшчаецца кавярня «Крепкий белый», а таксама нэабістро Boboli.

Каго шукаюць у новую ўстанову?

У Maldives адкрыта пяць вакансій, на якія шукаюць 14 чалавек:

  • Адміністратар

Патрабуецца два чалавекі з вышэйшай адукацыяй і вопытам працы. Абяцаюць заробак 2061,84 рублі, а таксама сацыяльны пакет.

  • Афіцыянт

Ва ўстанову шукаюць чатыры чалавекі на дзвюхзменную працу з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй і вопытам працы. За гэтую працу гатовыя заплаціць амаль 1400 рублёў, таксама гарантуюць сацыяльны пакет.

  • Повар

Чатырох повараў шукаюць на кухню бара. Ад кандыдатаў патрабуюць прафесійна-тэхнічную адукацыю з вопытам працы поварам 4−5 разрадаў. Заробак і сацыяльны пакет абяцаюць такія ж, як і ў афіцыянтаў.

  • Кальян-майстар

Таксама ва ўстановую патрабуецца два кальян-майстры з заробкам больш за 1500 рублёў. Кандыдаты павінны мець прафесіянальна-тэхнічную адукацыю, а таксама вопыт працы.

  • Бармэн

Яшчэ ва ўстанову шукаюць двух бармэнаў з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй і вопытам працы. Заробак абяцаюць амаль 1400 рублёў і сацыяльны пакет. Рэжым працы дзвюхзменны.

Чытайце таксама: Якія новыя ўстановы з’явіліся ў Гродне за паўгода, а якія закрыліся?

Чым яшчэ «няпрофільным» займаецца тытунёвая фабрыка?

Тытунёвая фабрыка «Нёман» вырабляе бытавыя маскі, перавозіць грузы, валодае гасцініцай «DRIVE-HOTEL», базай адпачынку «Привал», паляўнічай гаспадаркай і рыбалоўнай гаспадаркай у структуры аграэкатурыстычнага комплексу «Белый Лось».

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Дзень незалежнасці ў Гродне перакрыюць цэнтральныя вуліцы: транспарт паедзе па змененых маршрутах

У Гродне 2 і 3 ліпеня будуць перакрываць вуліцы ў цэнтры. Прычына – святкаванне Дня…

27 чэрвеня 2024

Гродзенская журналістка атрымала прэмію імя Кшыштафа Міхальскага

Лаўрэатаў Прэміі імя Кшыштафа Міхальскага для беларускіх журналістаў у выгнанні назвалі 27 чэрвеня ў Google…

27 чэрвеня 2024

Маршрутка сутыкнулася з возам: другое падобнае здарэнне за тыдзень у Гродзенскай вобласці

На трасе Р-11, якая злучае Навагрудак і Бярозаўку, 26 чэрвеня адбылася аварыя. Мікрааўтобус Mercedes сутыкнуўся…

27 чэрвеня 2024

Цягнікі з Гродна ў Мінск зменяць расклад, а вагоны на Маскву адменяць

У ліпені 2024 года з-за рамонту на перагонах Слонім - Азярніца і Палачаны - Валожын…

27 чэрвеня 2024

Больш беларускай мовы на тэлебачанні і ў чыноўнікаў. За што беларусы збіраюць подпісы?

Пры атрыманні грамадзянства здаваць іспыт па гісторыі Беларусі, а чыноўнікам - на веданне беларускай мовы.…

27 чэрвеня 2024

У горадзе-спадарожніку Гродна можна набыць дзіцячы садок. Колькі ён каштуе?

У Скідзелі прадаюцца будынкі былога дзіцячага садка. Іх за € 40 тыс. прадае Упраўленне адукацыі…

27 чэрвеня 2024