Навіны

«Спроба дэстабілізацыі». «Гродна Азот» пракаментаваў атаку «Кіберпартызан»

«Кіберпартызаны» 17 красавіка правялі атаку на сайт «Гродна Азот». Па іх сцвярджэнні, яны зашыфравалі дакументы, знішчылі некаторыя з іх і парушылі працу цэха. Свае дзеянні яны патлумачылі ціскам кіраўніцтва на падначаленых. Прадпрыемства пракаментавала сітуацыю.

Па версіі «Кіберпартызан», яны:

  • зашыфравалі ўнутраную пошту, дакументаабарот і сотні працоўных ПК,
  • знішчылі бэкапы баз дадзеных, сервераў, пошты, дакументазвароту,
  • цзламалі сістэмы аховы і камеры назірання,
  • парушылі працу кацельнага цэха.

«З 2020 года кіраўніцтва Гродна Азот удзельнічае ў здзеках, ціску і палітычных рэпрэсіях у дачыненні да супрацоўнікаў прадпрыемства. Мы не забыліся карныя рэйды, даносы і масавыя звальненні. Цяпер ваша чарга расплачвацца», — паведамілі «Кіберпартызаны».

Актывісты для аднаўлення дадзеных заклікаюць вызваліць усіх палітвязняў з ліку супрацоўнікаў «Гродна Азот» і 75 палітвязняў з найгоршым станам здароўя. Яны папярэджваюць, што стаўкі могуць быць яшчэ вышэйшымі.

Што адказаў «Гродна Азот»?

Кібератаку прадпрыемства назвала «спробай дэстабілізацыі працы прадпрыемства». Яны прызналі, што актывісты хацелі парушыць файлавую сістэмы на асобных рэсурсах. Па іх сцвярджэнні, спецыялісты «Гродна Азот» аператыўна адрэагавалі і ўзмацнілі абарону сеткі. На вытворчай дзейнасці сітуацыя не адбілася.

Сайт «Гродна Азот» пакуль недаступны.

Чытайце таксама: На «Гродна Азот» звальняюць за здымку на тэрыторыі прадпрыемства

Падзяліцца

Апошнія запісы

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024