Навіны

Гродзенскія суды за год прызналі экстрэмісцкімі 59 рэсурсаў

Пракуроры ў Гродзенскай вобласці маніторылі сацсеткі і Telegram-каналы і знайшлі 62 «экстрэмісцкіх» рэсурса за 2023 год і пачатак 2024. Яны накіравалі іх у гродзенскія суды. 59 рэсурсаў ужо прызналі экстрэмісцкімі.

Прычынай прызнання экстрэмісцкімі сталі нібыта звесткі аб прапагандзе экстрэмісцкай дзейнасці, размешчаныя на рэсурсах. Адзін з іх — Telegram-чат «ЧАТ БЕЛАРУСЬ СЕЙЧАС». Там знайшлі заклікі да групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразы і паклёп на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Адміністратар не блакаваў чат.

Пасля пасяджэння суда рэсурс з’яўляецца ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Наступае адказнасць па арт. 19.11 КаАП. Зараз у спісе 987 старонак 15 кегелем Times New Roman.

Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024