Навіны

«Выказанае на кухні мала каго хвалюе». Юрыстка расказала, як уплываць на чыноўнікаў законным спосабам

Людзі саромеюцца выглядаць непрафесіяналамі і не вераць, што іх меркаванне на нешта паўплывае — таму не ходзяць на грамадскія абмеркаванні праектаў будаўніцтва і рэканструкцыі гарадскіх аб’ектаў. Юрыстка патлумачыла, чаму сэнс удзельнічаць у абмеркаваннях сапраўды ёсць, і падзялілася лайфхакамі, якія працуюць.

«Беларусы да гэтага часу не да канца ўсведамляюць, што іх меркаванне, выказанае на кухні, мала каго хвалюе. Кожны раз, калі вы не прыйшлі на грамадскае абмеркаванне, і не выказалі свае думкі адкрыта, чыноўнікі прымуць рашэнне, зручнае ім», — упэўнена юрыстка Вольга Працкевіч.

Для праекта «Petitions.by: Удобный город» яна пракаментавала сітуацыю з дачыненнями беларускіх чыноўнікаў, забудоўшчыкаў і гараджан. Нагодай стаў кейс з мікрараёнам «Вясновы» ў Гродне, які двойчы выстаўлялі на грамадскія абмеркаванні і ў працэсе павялічылі паверхавасць некаторых дамоў. Праект вярнулі на дапрацоўку пасля грамадскага рэзанансу: гараджане не хацелі, каб мікрараён сапсаваў від на цэнтр горада.

Калі ёсць прапанова — пішыце хоць як

Толькі тады, калі ўсе зацікаўленыя жыхары горада, пасёлка ці вёскі будуць уважліва сачыць за тым, што вырашылі пабудаваць ці перабудаваць мясцовыя ўлады і актыўна на гэта рэагаваць, сітуацыя пачне мяняцца ў лепшы бок, лічыць юрыстка. «Мы бачым на прыкладзе гісторыі з Гродна,
што хаця чыноўнікі і незадаволеныя праявай актыўнасці жыхароў горада, але не могуць яе праігнараваць».

Многія не ўдзельнічаюць у грамадскіх абмеркаваннях праектаў, бо саромеюцца падацца непрафесіяналамі. Але на абмеркаванні запрашаюць спецыялістаў, якія якраз і змогуць перакласці прапанову гараджан на прафесійную мову. Вельмі часта мясцоваму жыхару нашмат лепш бачныя наступствы тых ці іншых рашэнняў. «Калі ў вас ёсць канкрэтная прапанова, напішыце яе так, як можаце, — раіць спецыялістка. — Яна будзе разгледжана і з вялікай доляй верагоднасці яе ўлічаць. Ці будзе ў выніку па-вашаму, ці не — іншае пытанне. На гэта ўплывае шмат фактараў».

Чытайце таксама: У Гродзенскім гарвыканкаме расказалі, чаму знеслі казармы XIX стагоддзя

Паўдзельнічаць у абмеркаванні - тая яшчэ задача

Паводле закону чыноўнікі абавязаны размясціць інфармацыю аб грамадскім абмеркаванні, але няма дакладных параметраў, дзе і як гэта зрабіць.

Сайт, дзе размяшчаецца інфармацыя, не заўсёды зручны для карыстальніка, і не заўсёды проста знайсці там патрэбную інфармацыю. Напрыклад, грамадскія абмеркаванні, якія датычацца Гродна, размяшчаюць на ўкладцы «Грамадскія абмеркаванні» невідавочнага раздзела «Гарадская гаспадарка» на афіцыйным сайце гарвыканкама.

Не ўсе людзі старэйшага пакалення добра ўмеюць карыстацца інтэрнэтам. Таксама не ва ўсіх ёсць час лазіць па сайтах у пошуку патрэбнай інфармацыі.

З гэтай прычыны аб’явы аб грамадскіх абмеркаваннях варта дубляваць друкаваным чынам на бачных месцах. «Калі гэтага не адбываецца (а, як правіла, не адбываецца), нішто не замінае вам раздрукаваць аб’яву самастойна і расклеіць на дошках аб’яў у ваколіцах. Гэта будзе вельмі важны грамадзянскі ўчынак!»

Акрамя таго, часта грамадскія абмеркаванні, якія датычацца маленькіх населеных пунктаў, праводзяцца ў абласных цэнтрах. Далёка не ўсе мясцовыя жыхары гатовы кудысьці ехаць.
У такіх выпадках яны могуць своечасова зрэагаваць і накіраваць калектыўны зварот з просьбай перанесці месца сустрэчы непасрэдна ў сам населены пункт. Ёсць паспяховы вопыт такіх пераносаў, расказала юрыстка Вольга Працкевіч.

Праігнараваць заўвагі немагчыма

Тое, што меркаванне жыхароў праігнаруюць у любым выпадку, будзе яно агучана на абмеркаванні або накіраванае пісьмова — міф, які актыўна культывуюць у нас чыноўнікі, распавяла юрыстка. «Ім вельмі выгадна, каб ніхто на грамадскія абмеркаванні не хадзіў». Тым не менш, ёсць шмат прыкладаў, калі падчас грамадскіх абмеркаванняў грамадскасць дабілася таго, чаго патрабавала.

«Важна разумець, што ўсе рэакцыі на грамадскае абмеркаванне, то бок пісьмовыя заявы, абмеркаванні падчас прэзентацыі, фіксуюцца і потым у абавязковым парадку разглядаюцца. Чыноўнік не можа проста сказаць: мне гэтая прапанова не падабаецца — выкрэсліваем. Ён абавязаны аргументаваць адмову. Інакш потым, калі пачнецца праверка, у яго могуць быць вялікія праблемы. І хачу яшчэ раз адзначыць, што я часта сутыкалася з тым, што калі ў прапанове ад грамадскасці ёсць рацыянальнае зерне, змены прымаліся».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024