Навіны

Гродзенскі лясгас прапануе садзіць дрэвы за грошы. Колькі можна зарабіць?

Лясгасы Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання прапануюць падпрацоўку і клічуць ахвотных садзіць лес за аплату. Расцэнкі ідуць за 1000 саджанцаў.

У Ваўкавыскім лясгасе за пасадку 1000 саджанцаў у залежнасці ад глебы, у якую іх садзяць, заплацяць:

  • на лёгкай глебе — 65,30 руб.;
  • на сярэдняй глебе — 73,70 руб.;
  • на цяжкай — крыху больш за 97 руб.

Звычайна пасадка ідзе на сярэднія глебы, расказалі у лясгасе «Газеце Слонімскай».

У Скідзельскім лясгасе за пасадку 1000 саджанцаў абяцаюць 50 руб. Пасадка саджанцаў з закрытай каранёвай сістэмай ацэньваецца ў 53 руб. Там удакладнілі, што для пасадкі лесу патрэбны два чалавекі. Лясгас заключыць дамову з тымі, хто вырашыць заняцца пасадкай.

У Слонімскім лясгасе пасадка 1000 саджанцаў каштуе каля 55 руб., і гэта павінна быць якасная пасадка.

У Дзятлаўскім лясгасе не працуюць з фізічнымі асобамі.

Выкапаць дрэва для сябе можна бясплатна

З канца студзеня 2024 года набылі моц абнаўленні ў Лясным кодэксе. Паводле іх, людзі, якія жадаюць пасадзіць дрэвы ці хмызнякі на сваім участку, могуць узяць іх у лесе бясплатна. Для гэтага трэба звярнуцца ў лясгас ці лясніцтва, і тады адмыслоўцы пакажуць участак, дзе можна выкапаць дрэва ці куст. Такія ўчасткі будуць мяняць, каб не шкодзіць экастыстеме. Ёсць абмежаванні і па памеры. Іглічныя і цвёрдаліставыя пароды можна выкопваць не больш за 0,5 м вышынёй, мяккаліставыя пароды — не больш за 1 м, удакладняюць у Гродзенскім ДВЛА.

Чытайце таксама: У Гродзенскі аблвыканкам шукаюць прыбіральшчыкаў, слесара і сісадміна: вось якія заробкі ім гатовыя плаціць

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларуска распавяла ў сацсетках пра палюбоўніцу мужа — яе судзілі

Жыхарка Астраўца апублікавала ў "Аднакласніках" сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам. У подпісе да фота…

13 мая 2024

Рэйд сілавікоў на прадпрыемства, суд над непаўналетняй, хімія за паклёп на Лукашэнку. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. У Гродне за падпіскі ў Telegram судзілі непаўналетнюю.…

13 мая 2024

Урачы прыляцелі па санавіацыі. Што з дзяўчынкай, якая атрымала траўмы на атракцыёне ў Лідзе

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая пацярпела на лідскім атракцыёне, знаходзіцца ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Яе шпіталізавалі…

13 мая 2024

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024