Навіны

Наваградчанку аштрафавалі за атрыманне дапамогі ад «INeedHelpBY». Па краіне прайшло 100 судоў

Жыхарка Наваградка праз інтэрнэт-краму «Еўраопт» атрымала замежную дапамогу ў 107,42 рублёў ад арганізацыі «INeedHelpBY», якая пазней была прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем. Яе аштрафавалі і пастанавілі спагнаць грошы.

Пастанову вынес суд Навагрудскага раёна 14 лютага. Яна нібыта парушыла абз.1 п. 2 Дэкрэта ад 08.11.2021 года № 7 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і стварыла пагрозу дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.

Жанчына ў судовым пасяджэнні віну не прызнала. Аднак яе аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (800 рублёў). Атрыманую дапамогу пастанавілі канфіскаваць.

Наколькі праблема маштабная?

Падчас рэйду КДБ у канцы студзеня за атрыманне прадуктовай дапамогі ад INeedHelpBY пад пераслед трапілі не менш за 287 чалавек. Па адміністрацыйных справах асудзілі мінімум 127 чалавек, 100 з якіх — па арт.24.15 КаАП «Выкарыстанне замежнай дармовай дапамогі», паведамляе «Вясна». Праваабаронцы заклікаюць абскардзіць рашэнні судоў. Гэта дае шанец на адмену пастановы, а таксама дазваляе адцягнуць час для выплаты штрафу.

Чытайце таксама: Палітвязняў з Гродна і іх блізкіх судзяць за атрыманне замежнай дапамогі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024