Навіны

Больш за 10 жыхароў Гродзенскай вобласці адкупіліся за данаты падчас пратэстаў

Як мінімум пра 12 жыхароў Гродзенскай вобласці, якія трапілі ў міліцыю за данаты, распавялі самі сілавікі. Яны ў кратным памеры пакрылі шкоду. Сілавікі сцвярджаюць, што людзі добраахвотна прыйшлі і засталіся на волі. Таксама вядома, што некаторыя крымінальныя справы перадаюць у суд.

Дастаўлялі ў РАУС за данаты як жыхароў Гродна, так і вобласці — Шчучына, Слоніма, Ліды, Свіслачы, Ваўкавыска, Астраўца. Як правіла, імі цікавіліся за данаты Nexta і BYSOL. Вядомы выпадак пераследу за данат «Стране для жизни».

Пра затрыманні за данаты ў Гродзенскай вобласці пачалі паведамляць у студзені 2024 года. Схема аднолькавая: сілавікі сцвярджаюць, што жыхары вобласці данацілі праз PayPal або Youtube, а потым нібыта добраахвотна прыходзілі з павіннай, плацілі грошы на дабрачыннасць для «кампенсацыі шкоды», пасля чаго іх адпускалі.

Плаціць прыйшлося сумы ў сотні разоў больш за данат. Напрыклад, айцішнік перавёў Nexta € 1,78 — а ў «дзіцячы фонд» прыйшлося перавесці $ 1000.

Найбольшай пераследуемай групай за данаты сталі айцішнікі.

Міліцыя працуе з данатамі

Цяпер актыўна працуюць над выяўленнем «фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці», распавядаў намеснік пракурора вобласці Андрэй Скурат. Гаворка ідзе аб данатах дабрачынным фондам у 2020−2021 гадах. На дадзены момант крымінальныя справы перадаюць у суд.

Але пачалося ўсё раней

Пра тое, што сілавікі пачалі выклікаць людзей ва ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Гродзенскай вобласці за данаты ў BYSOL праз Facebook, ініцыятыва «Хранители» папярэджвала яшчэ ў верасні 2023 года. Яны раілі зачысціць Facebook-акаўнт па метадычцы, якую напісала кааліцыя пратэстных двароў (КПД). Таксама парады дае «Вясна». У Мінску за данаты пачалі выклікаць яшчэ ў канцы 2022 года, пісала Zerkalo.io.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024