Для гасцінічнага комплексу «Гасціны Двор» у вёсцы Цыбары Лідскага раёна закупляюць мэблю. «Гродзенскі мясакамбінат» выдаткуе на гэта 40 000 рублёў. Пастаўка запланаваная з 13 лютага да 1 красавіка.
У гасцініцы будзе шэсць нумароў - адзін люкс, два стандартных двухмесных і тры стандартных аднамесных.
Усяго збіраюцца купіць 15 адзінак мэблі. Сярод іх — люстэркі, пісьмовы стол, пуф з тканінай ў прыхожую, гардэроб, тумба, ложкі, канапы, часопісны столік. Ложкі будуць з масіва і натуральнага дрэва, а матрацы — брэнда Vegas. Колер, памеры, знешні выгляд мэблі ўзгодняць.
«Гасціны Двор» знаходзіцца за 6 км па трасе М6 ад Ліды. З 2020 года ён належыць «Гродзенскаму мясакамбінату». Рэстаран на дзве залы, летняя тэраса і банкетная зала на 30 персон адкрыліся пасля рамонту ў 2021 годзе. Таксама ёсць пляцоўка для дзяцей. Пасля рэстарана абяцалі адкрыць гасцініцу.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…