Навіны

Нерухомасць тыдня: купіць двушку ў помніку архітэктуры XIX стагоддзя

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Паўлоўскага, 15. Дом пабудаваны ў 1890 годзе і знаходзіцца пад аховай дзяржавы як гістарычны помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Самой кватэры патрэбен касметычны рамонт.

Дом цагляны. У 2017 годзе там правялі рэканструкцыю. Адрамантавалі дах і фасад будынка, акультурылі прылеглую тэрыторыю.

Кватэра знаходзіцца на першым паверсе. Абяцаюць гукаізаляцыю і цяпло. У доме высокія столі - 3,25 метры. Агульная плошча — 41,1 кв. м.

Пакоі досыць маленькія. У адзін ледзь змяшчаецца ложак. Другі выкарыстоўваецца як зала. Зараз там размяшчаецца класічная сценка і ложак — месца таксама не хапае. Акрамя таго, адзін з пакояў - прахадны.

Санвузел — сумешчаны. У кухні застаецца убудаваная мэбля.

Вокны ў пакоях замянілі пяць гадоў таму на шклопакеты з ПВХ. Правялі оптавалакно, ёсць прыборы ўліку вады і электраэнергіі. Дзверы — драўляныя. Падлога дашчаная, у кухні — лінолеўм.

Хоць вакол — цэнтр, раён ціхі і камфортны, абяцаюць прадаўцы. У крокавай даступнасці крамы, пошта, школы, дзіцячыя сады, гімназіі, гуманітарны каледж і каледж камунальнай гаспадаркі, музычная школа № 1, консульства Літвы, аптэкі, стаматалогіі, кафэ, рэстараны. Таксама побач — абодва вакзалы і рынак.

Кошт — $ 39 500.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: якія кватэры ў стылі 2000-х можна купіць у Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024