Навіны

Сабака беларускі паправіўся на 3 кг. Гэта выклікала пытанні на мяжы — склалі пратакол

Беларуска з’ехала з Літвы праз мяжу на легкавушцы і задэкларавала нямецкую аўчарку на 50 кг і € 200. Мытнікі ўзважылі сабаку — аказалася, што яна важыць 53 кг. На беларуску склалі пратакол за «прадстаўленне недакладных звестак аб тавары».

Справу паводле ч. 3 арт. 15.5 КаАП «Прадстаўленне мытнаму органу пры мытным дэклараванні тавараў» разглядалі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродне. Гэта значыць, беларуску судзілі за няправільна пададзеную вагу сабакі, што нібыта магло паўплываць на памер мытных пошлін. Сабаку палічылі прадметам адміністрацыйнага правапарушэння.

Суд палічыў, што прыніжэнне вагі сабакі вялікай шкоды не нанесла, а разыходжанне па вазе было нязначным. Таму адміністрацыйнае правапарушэнне палічылі малазначным. Беларуску вызвалілі ад адказнасці, а справу — спынілі.

Чытайце таксама: Беларус ехаў з Літвы з гумовай палкай. Яе палічылі халоднай зброяй — справа дайшла да суда

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024