Навіны

«Абсалютны патрыёт сваёй краіны, які ніколі не здрадзіць». Кіраваць «Гродзенскай праўдай» празначылі ідэолага са стажам

Галоўнай рэдактаркай абласной газеты «Гродзенская праўда» з 23 студзеня 2024 года працуе Таццяна Сяргеева. Раней яна была кіраўніцай аддзела па сувязях са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Прэтэндэнтаў на пасаду было шмат, але не ўсе яны адпавядалі патрабаванням, якія выстаўляў кіраўнік рэгіёна Уладзімір Каранік, піша пра новапрызначаную сама «Гродзенская праўда».

Абласная газета — інструмент ідэалагічнай работы

«Мы бачым, у які няпросты час мы жывем, зараз актыўна вядзецца інфармацыйная вайна. І такому сур’ёзнаму інфармацыйнаму выданню, як „Гродзенская праўда“, патрэбен моцны кіраўнік. Таццяна Уладзіміраўна — абсалютны патрыёт сваёй краіны, які ніколі не здрадзіць і павядзе за сабой каманду», — сказаў на прадстаўленні новай рэдактаркі калектыву Ігар Булаўка, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Ідэолаг падкрэсліў, што «Гродзенская праўда» — вельмі сур’ёзны інфармацыйны рэсурс і інструмент ідэалагічнай работы.

Калектыў газеты «Гродзенская праўда». Фота: grodnonews.by

Хто такая Таццяна Сяргеева

Таццяна Сяргеева скончыла Ваўкавыскі дзяржаўны педагагічны каледж. У 2010 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства». У 2023 годзе паступіла ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія».

З чэрвеня 2020 года і да прызначэння на пасаду галоўнага рэдактара працавала начальнікам аддзела па ўзаемадзеянні са СМІ, справах рэлігій і нацыянальнасцей Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Раней працавала ў Ваўкавыскім райвыканкаме галоўным спецыялістам аддзелу ідэалагічнай працы і па справах моладзі. Была сакратаром адной з акружных выбарчых камісій у Ваўкавыску на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў у 2018 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024