Навіны

Ваявода хоча прыпыніць дэпартацыю Паўла Юшкевіча з Польшчы

Ваявода куяўска-паморскі Міхал Штыбель звярнуўся да адпаведных польскіх органаў, каб яны прыпынілі дэпартацыю з Польшчы беларускага актывіста Паўла Юшкевіча родам з Гродзеншчыны да моманту, калі яго справу вырашыць Ваяводскі адміністрацыйны суд. Пра гэта расказала для Radio PiK прэс-сакратарка ваяводы Наталля Шчарбіньска.

«Пан Юшкевіч абскардзіў у кіраўніка Упраўлення па справах замежнікаў рашэнне аб ануляванні яго дазволу на сталы побыт, які выдаў яшчэ ваявода Мікалай Багдановіч [папярэдні ваявода, прызначаны на 2015−2023 гады ўрадам „Права і Справядлівасці“ — Hrodna.life]. Аднак рашэнне засталося ў сіле і 1 снежня 2023 пан Юшкевіч абскардзіў гэта рашэнне ў Ваяводскім адмінітрацыйным судзе», — расказала прэс-сакратарка ваяводы. Справу Паўла Юшкевіча зараз разглядае суд.

Грамадскі актывіст і выкладчык Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні Павел Юшкевіч жыве ў Польшчы 20 гадоў. Ён родам з Васілішак Гродзенскай вобласці, з польскай сям'і. Ён прыехаў у Польшчу адразу пасля школы, ва ўзросце 17 гадоў. Больш за 10 гадоў таму, калі ён падаў дакументы на атрыманне польскага грамадзянства, Агенцыя унутранай бяспекі (ABW, польская спецслужба) выдала наконт яго меркаванне, што ён можа пагражаць бяспецы польскай дзяржавы.

Чытайце таксама: Адвакат-міжнароднік Алесь Міхалевіч расказаў, чаму спецслужбы еўрапейскіх краін блакуюць грамадзянства беларусам

У падтрымку Юшкевіча 17 студзеня прайшла акцыя ў цэнтры Торуні. Чарговая такая акцыя пройдзе ў Быдгашчы ў нядзелю 21 студзеня. Падтрымлівае Юшкевіча акадэмічная супольнасць Універсітэта Мікалая Каперніка і кіраўнік гарадской рады Торуні. Калі рашэнне па справе Юшкевіча не зменіцца, 5 лютага ён павінен будзе пакінуць Польшчу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024