Навіны

Сям’я, якая жыла пад адкрытым небам у Забалаці, заявіла ў міліцыю на журналістку, якая пра іх напісала

«Прабралася на тэрыторыю, уцерлася ў давер, злоўжыла адкрытасцю і добразычлівасцю з мэтай абгаварыць». Сям’я, якая жыла пад адкрытым небам на ўчастку ў Забалаці ў Гродне, напісала заяву ў міліцыю на гродзенскую журналістку за тое, што тая расказала іх гісторыю. Аўтарка заявы папрасіла міліцыю прыцягнуць журналістку да крымінальнай адказнасці.

Журналіст «прабраўся на тэрыторыю іх участку, уцёрся да іх у давер пад выглядам аказання дапамогі, злоўжыў іх добразычлівасцю і абгаварыў у інтэрнэце, назваўшы гаспадыню ўчастка злой», — цытуе заяву выданне S13, якое публікавала раней матэрыял пра сям’ю з Забалаці. Заява была напісана на чатырох лістах, адзін з якіх прысвечаны рэгаліям былой гаспадыні ўчастка.

Аб выкліку ў міліцыю журналістка Надзея Болатава расказала ў сваім Instagram. Надзея паскардзілася, што гэта не адзіная прэтэнзія на яе адрас як журналісткі на гэтым тыдні. Падпісанты сталі суцяшаць яе і прапаноўваць падтрымку, а пераможца міжнароднага конкурсу прыгажосці Mrs Globe 2023 гродзенка Лана Глумакова нават падарыла ёй сертыфікат на масаж у свой спа-салон Honey Day.

Што за сям’я з Забалаці?

Незвычайныя суседзі з’явіліся ў мікрараёне Забалаць у пачатку траўня 2023 года. На ўчастак, дзе да гэтага быў толькі падмурак будучай хаты, яны прывезлі старую мэблю, ванную, кухоннае начынне, ровар. Усё гэта расставілі па ўчастку, паміж рэчаў валялася смецце. Таксама там з’явіўся вагончык з дошак, напалову прыкрыты цэлафанам. Суседзі скардзіліся, што навасёлы паляць вогнішча, спраўляюць патрэбу на ўчастку, і да іх прыходзяць «такія ж» госці. 40-гадовы Іван і яго маці атрымалі ўчастак у Забалаці шмат гадоў таму па агульнай гарадской чарзе. Пяць гадоў мужчына самастойна ўзводзіў там падмурак. Да мінулага года яны з маці жылі ў інтэрнаце на праспекце Будаўнікоў. Адтуль іх выселілі: маці Івана захламляла агульную кухню і калідор старой мэбляй і рэчамі са звалкі, таксама была запазычанасць па аплаце. Тады яны паехалі жыць на свой участак, хаця там не было дома.

Гісторыя разляцелася па ўсёй Беларусі. У той жа час суседзі паскардзіліся на сям’ю на «гарачую» лінію Гродзенскага гарвыканкаму. Пасля гэтага сям’ёй заняліся сацыяльныя службы. Ім вылучылі месца ў інтэрнаце і абяцалі працаўладкаваць. Тэрыторыю ўчастка прывялі ў парадак і выставілі на аўкцыён.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024