Навіны

Санітарку з Гродна асудзілі за падробку дакументаў. Яна выпісала рэцэпты для знаёмых

Санітарку Гродзенскай універсітэцкай клінікі асудзілі за падробку афіцыйнага дакумента. Яна заплаціць 40 базавых велічынь (1480 рублёў). Таксама ў яе канфіскавалі 40 рублёў за рэцэпты як атрыманы злачынным шляхам даход.

Санітарка была ў ардынатарскай кардыялагічнага аддзялення Гродзенскай універсітэцкай клінікі. Каб падрабіць і збыць дакументы, яна ўзяла пячатку лекара-кардыёлага і праставіла адбіткі ў трох бланках рэцэптаў на лекі. Дома яна падпісалася за лекара і запоўніла бланкі.

Пазней у два этапы жанчына прадала рэцэпты. Вядома толькі пра адну пакупніцу. Яна выступала ў судзе як сведка і сказала, што санітарка прапанавала купіць ёй рэцэпт на лекі. Яна так і паступіла і пазней набыла лекі ў аптэцы.

Справа ч. 1 арт. 380 КК «Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў» разгледзелі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Жанчына заявіла, што не ставіла адбіткі ў рэцэпты — яны ўжо былі там. Астатняе не адмаўляла.

Змякчальнай акалічнасцю суд палічыў малалетняе дзіця ў жанчыны. Абцяжваючай — карыслівыя матывы. Жанчыну пакінулі пад падпіскай аб нявыездзе.

Чытайце таксама: «Пару гадзін — і ён застаўся б сляпым». Як працуе платформа еЗдароўе, дзе беларускія ўрачы кансультуюць анлайн

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024