Навіны

Беларус ехаў з Літвы з гумовай палкай. Яе палічылі халоднай зброяй — справа дайшла да суда

У пункце пропуску мытнікі заўважылі ў беларуса ў машыне гумовую палку — паміж вадзіцельскім сядзеннем і левым парогам. Яе палічылі халоднай зброяй. Мужчыну чакаў суд і штраф.

Беларус ехаў па зялёным калідоры з Літвы ў Беларусь праз пункт пропуску «Беняконі». Палку ў яго ў машыне палічылі халоднай зброяй ударна-раздрабняльнага дзеяння. Яе вырабілі завадскім спосабам, заключыў эксперт.

Згодна з законам, у Беларусі забаронены абарот такой зброі. Яна забаронена да ўвозу ў ЕАЭС.

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна мужчыну судзілі па ч. 1 арт.15.5 КаАП «Недэклараванне альбо прадстаўленне недакладных звестак аб таварах». Яго аштрафавалі на пяць базавых велічынь — 185 рублёў. Палку канфіскавалі і звярнулі ва ўласнасць дзяржавы.

Чытайце таксама: Паспрабуй сябе ў ролі мытніка і пачынай службу ў званні лейтэнанта

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024