Навіны

Лідчаніна аштрафавалі на 50 базавых за БЧБ-налепку ў кватэры

Жыхар Ліды наляпіў на дзверы ў калідоры сваёй кватэры налепку з бел-чырвона-белым сцягам. Гэтым ён нібыта ўзяў удзел у пікетаванні без дазволу выканкама. Верагодна, налепку ўбачылі супрацоўнікі РАУС — яго рэгулярна наведваюць, таму што мужчына ўжо судзімы.

У судзе Лідскага раёна 15 снежня 2023 года яго аштрафавалі паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП на 50 базавых адзінак (1850 рублёў). Пасля выплаты штрафу яму вярнуць арыштаваны ноўтбук.

Мужчыну раней прыцягвалі да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Ён знаходзіцца на прафілактычным уліку ў Лідскім РАУС — яго рэгулярна наведваюць супрацоўнікі міліцыі.

Мужчына пакуль не працуе. У яго трое непаўналетніх дзяцей, уключаючы дзіця з інваліднасцю чацвёртай ступені страты здароўя.

Чытайце таксама: Затрыманых на «Гроднагаз» у Шчучыне працягваюць судзіць. Цяпер — за фота бел-чырвона-белага сцяга

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024