Іншаземец, які ўвесь час жыве ў Беларусі, апублікаваў у сацсетках сваю фатаграфію ў форме сілавіка — у кіцелі з шаўронам і ў фуражцы з кукардай. Пры гэтым ён не служыў. У Смаргонскім РАУС палічылі, што хлопец насіў форменнае абмундзіраванне, не маючы на гэта права. Справа дайшла да суда.
Справу паводле ч. 2 арт. 24.28 КаАП «Нашэнне форменнага адзення са знакамі адрознення на форменнай вопратцы асобай, якая не мае на гэта права» разглядалі 18 снежня 2023 года ў судзе Смаргонскага раёна. Яна паступіла з мясцовага РАУС.
Фігурант справы — грамадзянін Расіі, мае беларускі від на жыхарства і працуе кіроўцам у прыватнай фірме. Віну ён прызнаў цалкам. Яго аштрафавалі на 10 базавых велічынь (370 рублёў) без канфіскацыі прадмета правапарушэння. Рашэнне з’явілася ў банку судовых рашэнняў.
Чытайце таксама: Затрыманых на «Гроднагаз» у Шчучыне працягваюць судзіць. Цяпер — за фота бел-чырвона-белага сцяга
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…
Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…