Навіны

Нерухомасць тыдня: купіць кватэру з печчу ў стогадовым драўляным доме ў Новым свеце

Чатырохпакаёвую кватэру ў Новым Свеце на вул. Рэйманта, 6 можна купіць у Гродне. Яна размешчана на другім паверсе драўлянага дома, які пабудавалі ў 1932 годзе. У кватэры ёсць печ. Яе пазіцыянуюць як цікавую аматарам даўніны і творчым людзям.

Плошча кватэры — 97,5 кв.м. У доме ёсць цэнтральныя халоднае і гарачае водазабеспячэнне, ацяпленне і каналізацыя. Газ — прывазны. Вокны выходзяць у двор і на гістарычны цэнтр.

Новы свет — гэта гістарычны раён горада Гродна, размешчаны ў паўночнай частцы гістарычнага цэнтра, у межах вуліц Міцкевіча, Астроўскага, Ватуціна, Рэйманта і часткі вуліц 17 верасня і Горкага. Гісторыкі кажуць, што тут захаваўся пейзаж пачатку мінулага стагоддзя і прапануюць арганізаваць музей пад адкрытым небам. Тым не менш, гістарычныя будынкі перыядычна зносяць, а тыя, што засталіся, часта перабудоўваюць ўладальнікі, мяняюць у іх дзверы і вокны, з-за чаго дамы страчваюць аўтэнтычны выгляд.

У кватэры — зашклёны балкон. Таксама там скругленыя адхоны (частка аконнага праёму), драўляныя дзверы і лесвіца. Уладальнікі адзначаюць, што кватэра гатовая да пражывання. У ёй зроблены касметычны рамонт. Мэбля дастатковая састарэлая. Ёсць цёмна-бардовыя сталы, шафа і буфет. У спальнях — ложкі. Кухня таксама мае патрэбу ў рамонце.

Разам з кватэрай ідзе ячэйка ў склепе, зямельны ўчастак з пладовымі дрэвамі і месцам для адпачынку, і месца для паркоўкі.

Дом знаходзіцца ў тупіку вуліцы удалечыні ад дарог. У крокавай даступнасці дзіцячы сад, гімназія № 10, паліклінікі і дзіцячая бальніца, універсітэт, крамы і прыпынкі грамадскага транспарту.

Кватэру можна паспяхова здаваць у арэнду, лічаць прадаўцы.

Цана: $ 44 900

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра з хатнім кінатэатрам на ўсю сцяну і 50 разеткамі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024