Навіны

Прафесарка Святлана Марозава больш не працуе ў ГрДУ

Доктар гістарычных навук і прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Святлана Марозава больш не працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце Янкі Купалы. Прычынай сталі “абставіны”. Невядома, звольнілі яе ці не працягнулі кантракт.

«Тры гады таму ва ўніверсітэцкай газеце быў артыкул: „Тут гадуюцца дынастыі: 80 год Купалаўскаму ўніверсітэту і 80 год, аддадзеных на яго карысць сям’ёй Марозавых“. Яшчэ мой дзед распачаў гэтую дынастыю — быў дэканам філфака. Ад сёння ва ўніверсітэце не засталося Марозавых. 18 год мой шлях быў поруч з універсітэтам, 20 — у дзеда, і 51 — у маці…абставіны часам мацнейшыя за нас», — напісаў у Facebook яе сын Сяргей Марозаў, былы дацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук.

Святлана Марозава. Фота: Facebook Сяргея Марозава

У каментарах калегі і выпускнікі адзначаюць, што ўніверсітэт страціў нямала спецыялістаў і жадаюць перажыць Святлане адсутнасць працы.

Святлана – сябра “Асацыяцыі беларускіх гісторыкаў», «Беларускага гістарычнага таварыства», «Таварыства беларускай мовы», «Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў», Санкт-Пецярбургскага “Таварыства гісторыі ідэй”. Выкладала ва ўніверсітэце курсы: «Гісторыя Беларусі», «Крыніцазнаўства», «Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі», «Гісторыя культуры Беларусі», «Этнагенэз беларусаў», «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа (канец Х — пачатак ХХ ст.), «Архівы Вялікага Княства Літоўскага». У 2010 годзе яе ўзнагародзілі медалём «За заслугі перад універсітэтам». Ёй 69 гадоў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Рэканструктар з Гродна адкрывае пад Беластокам клуб гістарычнага фехтавання

Рэжысёр і рэканструктар Васіль Калач адкрывае ў Цэнтры культуры і адпачынку ў польскім Супраслі трэніроўкі…

15 лютага 2026

У Гродне працягваюць рамонт сквера на Дарвіна – з’явіцца яшчэ адна ратонда

Сквер на высокім беразе Нёмана па вуліцы Дарвіна ў Гродне чакае другая чарга рэканструкцыі. Пакуль…

14 лютага 2026

«Забег прыгажосці». У Гродне дзяўчаты прабягуцца ў сукенках

У Гродне 7 сакавіка пройдзе легкаатлетычнае мерапрыемства «Забег прыгажосці», прымеркаванае да Міжнароднага жаночага дня. Яно…

13 лютага 2026

Да Фестывалю нацыянальных культур у Гродне завершаць рамонт двух гарадскіх аб’ектаў. Якіх?

Аквапарк «Лазурный» і мост па вуліцы Філарэта хочуць адкрыць да юбілейнага Фестываля нацыянальных культур, які…

13 лютага 2026

Палепшаныя кантэйнеры, рамонт дахаў і ўльтрагук. У Гродне мясцовыя ўлады будуць змагацца з чайкамі

Улады Гродна ў новым сезоне плануюць рашуча змагацца з чайкамі, якія плодзяцца і замінаюць жыхарам.…

13 лютага 2026

Чыноўнікі прызналі памылку: у Грандзічах усё ж пабудуюць школу і дзіцячы садок

У 2026 годзе пачнуць распрацоўваць праекты сярэдняй школы і дзіцячага садка ў Грандзічах. Іх плануюць…

13 лютага 2026