Навіны

Чатыры КПП і пешаходны цэнтр: як будзе хадзіць транспарт на Новы год у Гродне

У навагоднюю ноч цэнтр Гродна перакрыюць. Да галоўнай ёлкі горада на Савецкай плошчы можна будзе трапіць праз чатыры кантрольна-прапускныя пункты.

Да святочных ялінак нельга будзе праносіць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ці піва, вострыя і выбухованебяспечныя прадметы. Таксама не прапусцяць гараджан у стане наркатычнага і моцнага алкагольнага ап’янення. КПП усталююць:

  • паміж ДК «Тэкстыльшчыкі» і домам № 29 па вул. Маставой, з левага боку ад уваходу ў ДК;
  • на ўваходзе на Савецкую плошчу з боку Фарнага касцёла;
  • на ўваходзе на Савецкую плошчу з боку вул. Баторыя;
  • на ўваходзе на Савецкую плошчу з боку вул. Давыда Гарадзенскага (паміж домам № 29 па вул. Маставой і скверам на плошчы, у раёне аптэкі).
Схема КПП на Новы год у Гродне. Крыніца: УУС Гродзенскага аблвыканкама

У святочныя дні ва ўзмоцненым рэжыме будуць працаваць супрацоўнікі ДАІ. Будуць шукаць кіроўцаў у стане алкагольнага ап’янення і кіроўцаў без правоў.

На святы абмяжуюць рух усяго транспарту ў цэнтры горада з 22:00 31 снежня 2023 да 04:00 1 студзеня 2024 года. Гэта закране вуліцы Ажэшкі, Савецкую, Тэльмана, Урыцкага, Баторыя, Кастрычніцкую і Замкавую. Па Кастрычніцкай 1 студзеня 2024 г. рух будзе адкрыты для грамадскага транспарту за выключэннем прамежку з 01:45 па 02:15.

Схема перакрыцця вуліц на Новы год у Гродне. Крыніца: УУС Гродзенскага аблвыканкама

З 30 снежня 2023 года па 2 студзеня 2024 года грамадскі транспарт будзе працаваць у рэжыме выхаднога дня. Праязны білет працоўнага дня ў гэтыя дні не будзе працаваць. Таксама ў гэтыя дні адменяць аўтобусы № 19, 48, 58, 59 і 60.

У навагоднюю ноч у Гродна арганізуюць дадатковыя рэйсы грамадскага транспарта. Яны будуць курсіраваць з 01:00 да 05:00.

Чытайце таксама: Жывая музыка, шоу ілюзіяніста і караоке. Дзе ў Гродна сустрэць Новы год 2024 і правесці навагодні карпаратыў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024