Навіны

Гродзенскія прадпрыемствы збіраюцца змагацца з п’янствам на працоўным месцы: закупляюць алкатэстэры

Адразу некалькі гродзенскіх дзяржпрадпрыемстваў вырашылі сачыць за станам супрацоўнікаў на працы. Для гэтага яны закупляюць сістэмы алкатэставання. Падобныя закупкі прадпрыемства рабілі летам 2023 года.

На аб’ектах «Гроднааблгаз» усталююць сістэмы кантролю і кіравання доступам, уліку працоўнага часу з алкатэставаннем. Пакуль шукаюць падрадную арганізацыю на выкананне праектных і будаўніча-мантажных работ.

Закупку робіць сам «Гроднааблгаз». Сістэмы кантролю ўсталююць у 14 філіялах прадпрыемства, уключаючы рэгіёны. З уласных сродкаў на гэта выдаткуюць 166 000 рублёў.

Сістэма алкатэставання з лазернай спектраскапіяй з’явіцца ў «Гроднаэнерга». На дзевяць камплектаў выдаткуюць 521 910 рублёў.

Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца закупляе наканечнікі здымныя, муштукі для апаратаў «Алкотест-203», «Алконт 01СУ», аналізатара АКПЭ-01. За 2700 штук аддадуць 1500 рублёў.

Чытайце таксама: Краны, банкі, бутэлькі: дзе ў Гродне выпіць крафтавага піва?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024