Навіны

У Лідзе працягваюцца затрыманні - прыйшлі на чарговы завод

Супрацоўнікаў Лідскага завода жалезабетонных вырабаў затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце, паведамляе праўладны Telegram-канал. Паводле паведамленняў сілавікоў, затрыманых змясцілі ў ІЧУ.

Завод быў заснаваны ў 1965 годзе. Цяпер там выпускаюць жалезабетонныя вырабы, тратуарную плітку, дарожныя бардзюры, пліты пакрыцця трамвайных шляхоў, пліты перакрыцця. Выкарыстоўваюць французскае і італьянскае абсталяванне.

Затрыманні ў Лідзе

Сілавікі адпрацоўваюць Ліду з верасня. Затрыманні прайшлі на больш чым 10 прадпрыемствах і арганізацыях. Раней стала вядома, што затрыманых у тым ліку за «палітыку» ў Лідзе адпраўляюць на прымусовыя працы. Напрыклад, іх адправілі на добраўпарадкаванне тэрыторыі бальніцы, піша «СБ. Беларусь сегодня».

Чытайце таксама: У Гродзенскім рэгіёне ідуць зачысткі: што кажуць эксперты аб масавых затрыманнях у райцэнтрах

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024