Навіны

Сходы XIX стагоддзі адлілі паводле арыгіналу. Як ідуць працы на гродзенскім піўзаводзе

Да маразоў спецыялісты змаглі абтынкаваць фасад галоўнага корпуса гродзенскага піўзавода, справіліся з бетоннымі працамі і пачалі шкленне цэха разліву. Работы па рэканструкцыі перайшлі на зімовы рэжым, расказалі на «Гроднао Плюс».

Дах, які працякаў, дэмантавалі. Таксама ўжо ўзгаднілі тэхналогію аўтэнтычнай тынкоўкі.

Паводле праекта ўсе будынкі павінны злучыць, каб можна было прайсці з аднаго ў другі, не выходзячы на ​​вуліцу. Унутры ўжо бачны будучы двухпавярховы піўны рэстаран.

Гістарычныя чыгунныя калоны сталі апорамі, знешне іх пакінуць у першапачатковым выглядзе.

Сходы XIX стагоддзя адрэстаўравалі, скрупулёзна аднавіўшы зніклыя і пашкоджаныя фрагменты. Іх адлівалі паводле гістарычных узораў.

Наступны асноўны этап працаў - унутранае аздабленне памяшканняў, распавёў намеснік дырэктара кампаніі-інвестара Аляксандр Заглыбоцкі. «У нас у планах — перакрыцце яшчэ аднаго паверха, улічваючы, што контур мы практычна закрылі, мы можам гэтыя працы выканаць і ў невялікі марозік да -5 градусаў. І далей будзем займацца ўнутраным аздабленнем памяшканняў, сеткамі. Праводзім зараз падрыхтоўку да генеральнага планавання ўчастка».

Рэстаўрацыю комплексу збіраюцца завяршыць у 2024 годзе (раней планавалі ў 2023). На тэрыторыі былога завода размесцяцца бізнес-цэнтр, музей піва, міні-бровар з крафтавым півам, рэстараны, тэматычныя кафэ і гандлёвыя кропкі. Тэрыторыя не будзе абгароджана, ад комплексу будзе спуск да Нёмана.

Будучых арандатараў ужо шукаюць. Побач з комплексам пабудуюць гатэль на 120 нумароў. Яны будуць злучаны прахадной галерэяй.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024