Навіны

У Лідзе пасля масавых затрыманняў прайшлі суды: ад штрафу да арышту

У судзе Лідскага раёна за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП вынеслі некалькі рашэнняў. Сярод асуджаных — удава з малалетнім дзіцем і мужчына з інвалідам першай групы на ўтрыманні.

9 кастрычніка вынеслі адразу шэсць рашэнняў:

  • Судзілі аператара аднаго з прадпрыемстваў - ён распаўсюджваў «экстрэмісцкую» прадукцыю «Белсат» і «Радыё Свабода — Беларусь» у Instagram. Яго арыштавалі на сем сутак і канфіскавалі тэлефон.
  • Жыхарка раёна распаўсюджвала «экстрэмісцкую» прадукцыю «zerkalo io» і «radiosvaboda» у Instagram. Дзяўчына заплаціць штраф у 30 базавых велічыняў (1110 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона.
  • Хлопец за падпіску ў Instagram на «nexta.tv» і «zerkalo io» заплаціць штраф у 30 базавых велічыняў (1110 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона.
  • Маме двух малалетніх дзяцей за падпіску ў Instagram на «zerkalo io», «stranadlyazhizni», «radiosvaboda» і «belsat» давядзецца заплаціць штраф у 30 базавых велічынь (1110 рублёў) без канфіскацыі мабільнага тэлефона.
  • Аператара мясцовага прадпрыемства, у якога на ўтрыманні інвалід першай групы, судзілі за падпіску ў Instagram на «Zerkalo_io». Яго аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (1110 рублёў), тэлефон не канфіскавалі.
  • Мужчыну за падпіску ў Instagram на «zerkalo io» і «radiosvaboda» прысудзілі штраф у 30 базавых велічыняў (1110 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона.

Судзілі ўдаву і намесніка дырэктара

4 кастрычніка судзілі ўдаву, якая мае малалетняе дзіця. Яна распаўсюджвала ў «Одноклассниках» прадукцыю груп «Официальная группа Хартия 97», «Виктор Бабарико», «Мая краiна вольная вялiкая еyрaпейская Беларусь». Дзяўчына таксама заплаціць штраф у памеры 30 базавых велічыняў (1110 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона.

12 кастрычніка 2023 года судзілі намесніка дырэктара аднаго з прадпрыемстваў і бацькі малалетняга дзіцяці за распаўсюд інфармацыі «Naviny — Новости Беларуси» ВКонтакте. У выніку яго арыштавалі на 15 сутак і канфіскавалі тэлефон.

Затрыманні ў Лідзе

Сілавікі ўзмоцнена працавалі ў Лідзе з верасня 2023 года. Там прайшлі затрыманні на дзесяці прадпрыемствах: «Лідахлебапрадукт», «Лакафарба», «Лідсельмаша», «Белтэкс Оптык», Лідская ЖКГ, «Конус», Лідскі малочна-кансервавы камбінат і неназванае прыватнае прадпрыемства. Пасля затрыманняў некаторых чакалі звальненні.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024