Навіны

Сілавікі працягваюць затрыманні на лідскіх прадпрыемствах — дайшлі да «малочкі»

Міліцыя прыйшла на Лідскі малочнакансервавы камбінат. 6 кастрычніка за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце там затрымалі некалькі супрацоўнікаў. Пра гэта паведамілі ў мясцовым праўладным канале.

Сілавікі сцвярджаюць, што затрыманні будуць працягвацца.

Таксама на мінулым тыдні, 3 кастрычніка, сілавікі затрымалі на працы начальніка пажарнай аховы «Лідахлебапрадукт» Юрыя Мечыслававіча Авіжыча, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».

На пазамінулым тыдні на лідскім прадпрыемстве «Конус» праваахоўнікі таксама затрымалі некалькі супрацоўнікаў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Верагодна, 9 кастрычніка справу як мінімум аднаго супрацоўніка «Конуса» разглядалі ў судзе Лідскага раёна. Гэта Арцём Юр’евіч Рэпкін — ягоная справа трапіла ў расклад судовых паседжанняў. У сацсетках мужчыны пазначана, што ён працуе на прадпрыемстве «Конус». Таксама судзяць Валянціна Станіслававіча Казлоўскага.

Затрыманні ў Лідзе працягваюцца ўжо месяц

За апошні месяц сілавікі прыходзілі на 9 лідскіх прадпрыемстваў. На некаторыя з іх прыходзяць і «паўторна». Пачалося ўсё з затрыманняў на фестывалі LIDBEER. Эксперты кажуць, што гэта «адпрацоўка рэгіёну». Магчыма, сігнал паступіў з «цэнтра».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024