У Гродне прадаюць двухпакаёвую кватэру-студыю. Кватэра вельмі светлая — усе вокны выходзяць на паўднёвы бок. Фішка кватэры — перапланіроўка, дзякуючы якой з’явіўся балкон-кабінет. Таксама ў ёй з густам падабраныя нейтральныя і «свежыя» колеры.
Яна знаходзіцца на 14-м паверсе 15-павярхоўкі на Таўлая, 61 у мікрараёне Дзевятоўка. Агульная плошча — 60,1 кв. м.
У кватэры зрабілі перапланіроўку. Залу аб’ядналі з кухняй. У кватэры два балконы. Адзін з іх аб’ядналі з кватэрай з дапамогай французскага акна (від акна ў падлогу, адаптаваны элемент архітэктуры французскага класіцызму — Hrodna.life). Калі трэба, дзверы можна прыбраць. Гэты балкон ўцеплены, праведзена цёплая падлога — і яго можна выкарыстоўваць як кабінет. Другі балкон выходзіць на заходні бок — гэта дае прыгожае вячэрняе святло.
Два жылыя пакоі шумаізаляваны ад суседзяў. Кухня — функцыянальная з прадуманым захоўваннем і вялікай працоўнай зонай. Ёсць убудаваная бытавая тэхніка Bosch: індукцыйная пліта, духавая шафа, посудамыйная машына. Таксама на кухні ёсць шырокі халадзільнік — 70 см, магутная выцяжка, убудаваная мікрахвалеўка, фільтр зваротнага осмасу (прылада для ачысткі вады — Hrodna.life).
Санвузел сумешчаны. У ваннай пакоі падлучаны бойлер для забеспячэння гарачай вадой на час адключэння, устаноўлена бідэ.
У кватэры прыемны рамонт з выкарыстаннем колераў, якія спалучаюцца паміж сабой. Базай застаецца белы колер. У адным з пакояў сцяна выкладзеная пліткай. У інтэр'еры выкарыстоўваецца шмат плеценых дэталяў натуральнага адцення. Акрамя натуральнага святла, ёсць шмат лямпаў для штучнага асвятлення. Для ўпрыгожвання — хатнія кветкі і карціны.
Кошт — $ 68 500.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць паўдома на Палестыне побач з аб’язной
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…