Навіны

У Дзятлаве не хапае лекараў: на аперацыі прывозяць зняволеных медыкаў з калоніі

З-за недахопу медыкаў у цэнтральнай раённай бальніцы ў Дзятлаве аперацыі робяць асуджаныя па «справе лекараў». Іх прывозяць з вёскі Гезгалы, дзе яны адбываюць пакаранне, паведаміў KYKY.

Лекар. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com

Якія лекары сядзядзь у Гезгалах

У Гезгалах, 16 км ад Дзятлава, размяшчаецца калонія-пасялення. Там адбываюць пакаранне зняволеныя па «справе лекараў», якіх асудзілі ў 2018 годзе. Тады затрымалі больш за 37 чалавек, а ў справе было больш за 60 фігурантаў. Сярод затрыманых былі галоўныя лекары беларускіх больніц, намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі, а таксама былы старшыня камітэта па ахове здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак.

Калонія-пасялення ў Гезгалах. Крыніца: lidanews.by

Зняволеныя лекары — адзіны ратунак

«У бабулі ўжо даўно праблемы з суставамі, патрэбна аперацыя, і мы стаім у чарзе з 2020 года, але гарантый па тэрмінах ніхто не дае», — сказаў «Настоящее время. Беларусь» чытач Антон (імя зменена). — Боль у каленях з кожным днём стае мацней, там накопліваецца вадкасць, якую пастаянна трэба адпампоўваць, а таксама неабходна калосць дарагі прэпарат. У нашай вёсцы гэтага не робяць".

Паводле Антона, у Дзятлаве прапаноўвалі масажы, якія з дыягназам бабулі забаронена рабіць, — вось і ўсё лекаванне.

«Таму, калі з’явілася такая практыка з „прывозам“ лекараў з калоніі ў нашу ЦРБ, то гэта стала сапраўдным ратаваннем. Вядома, нікому не кажуць наўпрост, што мы вас запішам да лекара з турмы, але горад маленькі, і ўсе ўсё разумеюць і ведаюць. Я разумею, як пякельна гэта гучыць, але ў людзей проста не было іншага шанцу патрапіць да высокакваліфікаваных спецыялістаў на месцы».

Лекар з Гродна выратаваў дзяўчыну

«Вельмі шмат лекараў з’ехала ў Германію, Польшчу, Грузію. Засталіся сталыя альбо малапрафесійныя. Многія пацыенты ездзяць на агляды за 50 кіламетраў - у Ліду. Акуліст, стаматолагі - пенсіянеры. Напрыклад, гінеколаг з’ехала, і зараз да нас будуць у «камандзіроўкі» прыязджаць лекары з Ліды, — сказаў KYKY жыхар Дзятлава. — Флюаролага таксама няма. У бальніцы кажуць, што будуць выклікаць з суседніх гарадоў пры неабходнасці.

Цяжарных жанчын адпраўляюць нараджаць у Навагрудак альбо Слонім, а ў цяжкіх выпадках у Гродна.

Калі мясцовыя хірургі не змаглі правесці дзяўчыне жыццёва неабходную аперацыю, а везці яе ў іншы горад было небяспечна, яе выратаваў менавіта лекар з калоніі ў Гезгалах. Паводле KYKY, гэты былы галоўны хірург Гродна.

Альбо працаваць швачкай, альбо лекаваць

Зняволеныя лекары не аперуюць пад канвоем. «Гэты працэс хутчэй нагадвае добраахвотна-прымусную здзелку: лекары ў Гезгалах знаходзяцца ў калоніі-пасяленні, дзе ім прапануюць „выбар“: альбо працаваць унутры калоніі ўмоўнай швачкай, ці арганізоўваюць ім штосьці падобнае на „хатнюю хімію“. То бок іх вывозяць з калоніі і адпраўляюць працаваць на месцы па спецыяльнасці», — сказала «Настоящее время. Беларусь» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Расказваць пацыентам забаронена

Зняволеныя ў калоніі-пасялення ў Гезгалах. Крыніца: lidanews.by

Лекараў не ўладкоўваць у канкрэтную медычную ўстанову. Іх «перакідваюць» туды, дзе зараз патрабуецца, напрыклад, хірург. Акрамя гэтага, лекарам забараняюць нефармальныя стасункі з пацыентамі. Напрыклад, нельга распавядаць пра тое, што яны ў дадзены момант адбываюць пакаранне. «Але ж гэта зусім маленькія гарады і мястэчкі, таму ўсе ў курсе, хто і адкуль прыехаў».

Чытайце таксама: Амаль 500 лекараў не хапае ў бальніцах і паліклініках Гродзенскай вобласці

Новае аддзяленне адкрылі, але няма каму лекаваць

Летам 2023 года ў Дзятлаўскай ЦРБ са святкаваннем адкрылі адрамантаванае хірургічнае аддзяленне. Там можна лекаваць да 50 хірургічных, траўматалагічных і гінекалагічных хворых. Але ў новым аддзяленні працуюць толькі два хірургі. У абодвух недастаткова вопыту для правядзення больш складаных аперацый. Таму, калі трэба правесці хірургічнае ўмяшальніцтва сур’ёзнейшае, чым выдаленне апендыцыта, то трэба выклікаць брыгаду з Гродна.

Дзятлаўская ЦРБ. Крыніца: sb.by

Колькі медыкаў не хапае ў Дзятлаве

Паводле стану на 19 жніўня 2023 года ў Дзятлаўскай ЦРБ 59 вакансій. Сярод іх, больш за 15 лекараў-спецыялістаў, больш за сем акушэрак. Таксама не хапае санітараў, лабарантаў, правізараў, стаматолага, інструктара лекавальнай фізкультуры. Ёсць яшчэ вакансія па мабілізацыйнай падрыхтоўцы і абароне на 0,5 стаўкі з заробкам у 337 рублёў без вылічэння падаткаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024